Станіслаў Белазор (сын Габрыэля)
кашталян мсціслаўскі
Станіслаў Белазор (? — 1666 або 1667) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Станіслаў Белазор | ||
![]() Герб «Вянява» | ||
| ||
---|---|---|
1662 — 1666 або 1667 | ||
Папярэднік | Ян Антоні Друцкі-Сакалінскі | |
Пераемнік | Павел Рышкоўскі | |
Смерць | 1666 | |
Род | Белазоры | |
Бацька | Габрыэль Белазор | |
Маці | Крысціна Астроўская | |
Дзеці | Марцыян (?) |
Сын Габрыэля Белазора, упіцкага падкаморага, брат менскага ваяводы Казіміра Караля Белазора.
Вількамірскі падсудак, суддзя земскі з 1649, падкаморы ўпіцкі, кашталян мсціслаўскі з 1662; пасол на соймы 1648, 1649, 1655.
Яго сынам, магчыма, быў Марцыян Белазор, полацкі уніяцкі архіепіскап.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Белазоры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 299. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.