Стараселле (стаянка)

стаянка эпохі палеаоіту каля горада Бахчысарай

Старасе́лле[1] — археалагічны помнік, стаянка эпохі палеаліту ў пячоры каля горада Бахчысарай (Крым). Адносіцца да мусцьерскай культуры.

Славутасць
Стараселле
44°44′42″ пн. ш. 33°53′52″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Стаянка адкрыта ў 1952 годзе ў балцы Канлы-Дэлэ левага берага ракі Чурук-Су. Даследавалася ў час раскопак А. А. Фармозывым у 1952—1956 гадах, М. Д. Гваздовер у 1955—1956 гадах, В. П. Чабаем і А. Марксам у 1993—1995 гадах[2]. А. Фармозаў вылучаў два, М. Гваздовер — чатыры (1955), затым тры (1956), В. Чабай і А. Маркс — чатыры культурныя пласты[2].

Выяўлены каменныя рубільцы, апрацаваныя з двух бакоў, скрэблы, лістападобныя наканечнікі і інш., рэшткі кастрышчаў, рэшкі жывёл (плестацэнавы асёл[2]). У 1953 годзе А. Фармозаў выявіў пахаванне дзіцяці ва ўзросце 1,5—2[1][3] гадоў. Дзіця мела больш выразныя чалавечыя рысы, чым неандэртальцы[1].

Раскопкамі В. Чабая і А. Маркса былі выяўлены 2 мусульманскія пахаванні XVIII стагоддзя, што дало падставу для сумненняў у аднясенні Старасельскай стаянкі да палеаліту[2].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б в г Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  3. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць