Старынкаўскі чыгуналіцейны завод
Стары́накаўскі чыгуналіце́йны заво́д[1], Старынкаўскі Уладзімірскі чыгуналіцейны завод[1] — колішняе прамысловае прадпрыемства ў Расійскай імперыі, якое дзейнічала з канца XVIII стагоддзя да 1872 года[1] ў вёсцы Старынка Чэрыкаўскага павета (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі, адселеная пасля Чарнобыльскай катастрофы).
Старынкаўскі чыгуналіцейны завод | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 1700-я |
Скасавана | 1872 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | металургічная прамысловасць[d] |
Заснаваны як медзеплавільня ў канцы XVIII стагоддзя. У 1835 годзе была пабудавана доменная печ, на якой выплаўлялі чыгун з мясцовай балотнай жалезнай руды. Завод належаў Аляксандру фон Бенкедорфу, які прыклаў шмат намаганняў для яго расшырэння[2]. Кіраваў Старынкаўскім заводам яго брат Уладзімір фон Бенкендорф[2]. У 1839 годзе завод быў расшыраны. Ён выпускаў медныя абшыўкі і парахавыя скрынкі для Чарнаморскага флоту, карабельныя балты. У 1847 годзе на заводзе вырабляліся паркавыя павозкі, лафеты, восі і калёсы для гармат, паравыя машыны для Бранскага арсенала і інш. У перыяд 1858—1862 гадоў Старынкаўскі завод быў адным з буйнейшых металургічных прадпрыемстваў на еўрапейскай частцы Расійскай імперыі[1]. Ад завода да ракі Сож была пракладзена вузкакалейная чыгунка, адна з першых вузкакалеек на тэрыторыі Беларусі. У 1863 годзе на Старынкаўскім чыгуналіцейным заводзе працавала каля 900 рабочых.
Пасля смерці ўладальніка Старынкаўскі чыгуналіцейны завод пачаў згортваць сваю дзейнасць[3]. У 1867 годзе на заводзе працавала толькі 24 рабочых[2][3]. Сваю дзейнасць завод спыніў у 1872 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Стары́накаўскі чыгуналіце́йны заво́д // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).