Сто гадоў адзіноты (ісп.: Cien años de soledad) — раман калумбійскага пісьменніка Габрыэля Гарсія Маркеса, напісаны ў жанры магічнага рэалізму. Упершыню выдадзены у Буэнас-Айрэсе ў чэрвені 1967 года тыражом 8000 экзэмпляраў. Раман атрымаў прэмію Ромула Гальегаса. На сённяшні дзень прададзена больш за 30 млн экзэмпляраў, раман перакладзены на 35 моў свету. «Сто гадоў самоты» — адзін з самых чытаных і перакладаных твораў на іспанскай мове. Адзначаны як другі па важнасці твор па-іспанску пасля Дон Кіхота Мігеля Сервантэса.

Сто гадоў адзіноты
Cien años de soledad
Жанр Раман
Аўтар Габрыэль Гарсія Маркес
Мова арыгінала іспанская
Дата напісання 1967
Дата першай публікацыі 1967
Выдавецтва Editorial Sudamericana[d]
Месца публікацыі Буэнас-Айрэс
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

КампазіцыяПравіць

Кніга складаецца з 20 раздзелаў, у якіх апісваецца гісторыя сям'і Буэндзіа з часоў заснавання горада Маконда, калі першыя Буэндзіа пасяліліся на чароўных землях, да смерці апошняга з роду, якая суправаджаецца руйнаваннем усяго горада. Уся гісторыя сям'і быццам бы ідзе па кругу: з кожным пакаленнем узаемаадносіны ў сям'і і з наваколлем застаюцца такімі ж як і былі, мяняюцца толькі людзі, нават імёны ў сям'і паўтараюцца зноў і зноў, выклікаючы блытаніну. На працягу кнігі горад Маконда квітнее, а разам з ім і сям'я Буэндзіа, а потым прыходзіць у заняпад. Эканамічны, палітычны і сацыяльны стан горада непасрэдна ўплывае на сітуацыю ў сям'і, ствараючы замкнёнае кола.

Амаль усе сказы рамана пабудаваны ўскоснай мовай; простая мова і дыялогі амаль не выкарыстоўваюцца.

Гісторыя напісанняПравіць

Раман «Сто гадоў адзіноты» быў напісаны на працягу 18 месяцаў, паміж 1965 і 1966 гадамі ў Мехіка. Арыгінальная ідэя гэтага твора з'явілася ў 1952 годзе, калі аўтар наведаў свой родны гарадок Аракатака разам са сваёй маці. Свой новы раман Маркес планаваў назваць «Дом», але ў выніку перадумаў, каб пазбегнуць аналогіі з раманам «Вялікі дом» Альвара Самудзіа.

СюжэтПравіць

Падзеі адбываюцца ў выдуманым горадзе Маконда, які заснаваў Хасэ Аркадзіа Буэндзіа, імпульсіўны лідар, зацікаўлены таямніцамі сусвету, якія адкрываў перад ім цыган Мелькіядэс, перыядычна прыходзячы ў гарадок. Паступова паселішча расце, і ўрад пачынае цікавіцца Маконда і дасылае туды кіраўніцтва, але Хасэ Аркадзіа Буэндзіа захоўвае за сабой ўладу, перацягнуўшы на свой бок новага мэра. У краіне пачынаецца грамадзянская вайна. Палкоўнік Аўрэліана Буэндзіа, сын Хасэ Аркадзіа Буэндзіа, збірае групу добраахвотнікаў і ідзе змагацца супраць кансерватыўнага рэжыму. Пакуль палкоўнік удзельнічае ў ваенных дзеяннях, Аркадзіа, яго пляменнік, бярэцца кіраваць горадам і робіцца жорсткім дыктатарам. Праз 8 месяцаў яго праўлення кансерватары захопліваюць горад і расстрэльваюць Аркадзіа. Вайна доўжыцца два дзясяткі гадоў, то заціхаючы, то запальваючыся з новай сілай. Палкоўнік, стомлены бессэнсоўнай барацьбой, падпісвае перамір'е і вяртаецца дадому. У гэты час у Маконда прыбывае бананавая кампанія разам з тысячамі мігрантаў і іншаземцаў; горад пачынае квітнець, і адзін з прадстаўнікоў роду Буэндзіа — Аўрэліана Другі хутка становіцца самым заможным чалавекам у горадзе: дзякуючы сваёй сувязі з палюбоўніцай, яго быдла магічна хутка памнажаецца. Пад час бананавай кампаніі ў сувязі з дрэннымі ўмовамі працоўныя бастуюць, і аднойчы Нацыянальная армія расстрэльвае мірную дэманстрацыю ў 3 тыс. чалавек, грузіць мёртвых ў вагоны і скідае ў мора. Але, на дзіва, ніхто ў горадзе не прызнае, што была дэманстрацыя і былі забіты рабочыя, у рэшце рэшт жыхары Маконда нават адмаўляюць бананавую кампанію, а пазней — існаванне палкоўніка Аўрэліяна. Пасля гэтых падзей у горадзе амаль пяць гадоў не сканчаецца дождж. У хуткім часе нараджаецца перадапошні прадстаўнік роду Буэндзіа — Аўрэліяна Вавілонья. Ва ўзросце 120 гадоў памірае Урсула, жонка Хасэ Аркадзіа Буэндзіа, заснавальніка горада і роду, пахаваўшы перад гэтым мужа, сыноў, дачок і большую частку ўнукаў і праўнукаў. Маконда ператвараецца ў пустыннае месца, у якім не родзіць скаціна, а будынкі руйнуюцца і зарастаюць пустазеллем. Аўрэліяна Вавілонья ў хуткім часе застаецца адзін у доме Буэндзіа, дзе ён вывучае рукапісы цыгана Мелькіядэса. На пэўны час ён закідвае справу з-за жарсткага рамана са сваёй цёткай Амарантай Урсулай. Калі яна памірае пры родах, а іх сын (які нарадзіўся з парасячым хвастком) з'едзены мурашамі, Аўрэліяна нарэшце расшыфроўвае рукапісы. Ён разумее, што ўсе старонкі — гэта гісторыя роду Буэндзіа, прадказаная да дробязей цыганам Мелькіядэсам за сто год да гэтага. Аўрэліяна чытае пра сябе, шукаючы прадказання аб сваёй смерці, апошняга з роду Буэндзіа. У гэты час дом і горад трапляюць у смерч, і калі хлопец дачытвае апошнія словы рукапісу, канчаткова знікаюць пад сілай урагану.

Алюзіі на раманПравіць

  • У Лявона Вольскага ёсць песня пад назвай «Сто гадоў самоты».
  • У Зоі Яшчанка і групы «Белая гвардыя» ёсць песня «Сто гадоў самоты»
  • У вядомай кітайскай спявачкі Ван Фэй ёсць песня «Сто гадоў самоты»(百年孤寂)
  • У гурта Бі-2 у альбоме Moloko ёсць песня "Маконда, " дзе, у прыватнасці, спяваецца пра дождж.
  • У гурта Ackee Ma-Ma ёсць песня «Дождж у Маконда»
  • «Сто гадоў самоты» — назва музычнага альбома 1993 года панк-рок групы «Грамадзянская абарона», у якім ёсць аднайменны верш Ягора Летава.
  • Італьянскі фолк-рок-гурт Modena City Ramblers у 1997 году запісаў альбом «Terra e libertà» («Зямля і воля»), у які ўвайшлі песні, напісаныя па матывах рамана Маркеса: «Cent'anni di solitudine», «Macondo Express», «Il ballo di Aureliano» і «Remedios la Bella».