Даўгакрылыя
(Пасля перасылкі з Стрыжападобныя)
Даўгакрылыя, стрыжападобныя (Apodiformes) — атрад птушак. 3 сямействы: стрыжы, калібры, чубатыя стрыжы (Hemiprochidae). Больш за 420 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў тропіках. На Беларусі трапляецца стрыж чорны (Apus apus).
Даўгакрылыя | |||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
|
Маса 1,6—140 г. Крылы доўгія і вузкія з пакарочанай плечавой косцю і кароткімі другараднымі махавымі пер’ямі, што забяспечвае хуткі манеўраны палёт. Большую частку дня праводзяць у паветры, на зямлі бездапаможныя, узляцець з роўнай паверхні не могуць. Тэмпература цела часова зніжаецца і птушкі ўпадаюць у здранцвенне. Нясуць 1-6 яек.
Зноскі
- ↑ Integrated Taxonomic Information System — 2005. Праверана 19 верасня 2013.
- ↑ IOC World Bird List Version 6.3 — 2016. — doi:10.14344/IOC.ML.6.3
- ↑ IOC World Bird List Version 6.4 — 2016. — doi:10.14344/IOC.ML.6.4
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.