Стыгабіёнты

жывёлы, якія жывуць выключна ў падземных водах

Стыгабіёнты[1] — жывёлы, якія жывуць выключна ў падземных водах. Назва паходзіць ад назвы міфічнай ракі Стыкс (стар.-грэч.: Στύξ — «пачвара», лац.: Styx), што працякала ў падземным царстве[2].

Сляпая рыба (Astyanax jordani). Пашырана ў падземных вадаёмах Мексікі.
Пратэй еўрапейскі (Proteus anguinus Laurenti, 1768). Жыве ў падземных вадаёмах Балканскага паўвострава.

Да стыгабіёнтаў адносяцца пастаянныя насельнікі водаў пячор — многія віды вышэйшых (амфіподы, ізаподы) і ніжэйшых (астракоды, капеподы) ракападобных, некаторыя малюскі, рыбы (віды родаў Amblyopsis, Tiphlichtys, Chologaster) і іншыя. Ім уласцівы рэгрэсіўныя прыкметы (страта пігментацыі покрыва цела, рэдукцыя органаў зроку, гіпертрафія канечнасцей і інш.).

Стыгабіёнтаў адрозніваюць ад стыгафілаў (жывёл, здольных існаваць таксама і ў паверхневых водах) і стыксагенаў (жывёл, якія выпадкова трапілі ў падземныя воды і прыстасаваліся да жыцця ў іх)[1].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Биоспелеология: что ищут биологи в пещерах (руск.) // Часопіс «Наука и жизнь», № 4, 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць