Стэнатэрмныя арганізмы
Стэнатэ́рмныя аргані́змы[1] (ад грэч. στενός — вузкі і грэч. θέρμη — цеплата) — жывыя арганізмы, расліны і жывёлы, прыстасаваныя да жыцця ў пэўным вузкім інтэрвале тэмператур асяроддзя і не выносяць іх рэзкіх ваганняў.
Адрозніваюць цеплалюбівыя формы (тэрмафілы) і холадалюбівыя (крыяфілы). Да тэрмафілаў (жывуць толькі пры адносна высокай тэмпературы, звычайна не ніжэй 20 °C[2]) належаць, напрыклад, рыфаўтваральныя каралавыя паліпы, шэраг відаў насякомых, большасць паўзуноў і зенаводных, трапічныя расліны. Крыяфілы жывуць пры больш нізкай тэмпературы асяроддзя (часам блізкай да 0 °C[2]). Да іх адносяцца, напрыклад, арктычныя ракападобныя, ласасёвыя рыбы, белы мядзведзь, некаторыя віды цюленяў, кустовая бяроза, некаторыя імхі і лішайнікі.
Стэнатэрмныя арганізмы проціпастаўляюцца эўрытэрмным арганізмам.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б ВСЭ 1969—1978.
Літаратура
правіць- Стэнатэ́рмныя аргані́змы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 231—232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стенотермные животные // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Стенотермные организмы, стенотермобионты // Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молдавской сововетской энциклопедии, 1989. — 406 с.: ил.; 24 см. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.) (руск.)
- Важнейшие абиотические факторы и адаптации к ним организмов. Температура. // Степановских А. С. Экология. Учебник для вузов — М.: ЮНИТИ-ДАНА, 2001. — 703 с. (руск.)
- Пушкарь В. С., Майоров И. С. ЭКОЛОГИЯ: Учебное пособие. — Владивосток: Изд-во ВГУЭС, 2003. — 188 с. — 450 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Лекция «Естественнонаучные аспекты экологии» // Городской методический центр Департамента образования и науки города Москвы Архівавана 23 лістапада 2018. (руск.) (Праверана 12 ліпеня 2023)
- Стенотермные животные // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.) (Праверана 12 ліпеня 2023)
- Экологические факторы животного мира (руск.) (Праверана 12 ліпеня 2023) // Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт