Стэфанія Уланоўская
Стэфáнія Уланóўская (у дзявоцтве Балеўская, польск.: Stefania Ulanowska, 1839, Беларусь ― памерла пасля 1912) ― польская і беларуская пісьменніца, фалькларыстка, адна з першых польскіх этнолагаў, даследніца латгальскай мовы і народнай сімволікі, супрацоўніца Акадэміі ведаў (Кракаў).
Стэфанія Уланоўская | |
---|---|
Stefania Ulanowska | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | E.S. |
Дата нараджэння | 1839 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | пасля 1912 |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | этнолаг, пісьменніца, этнограф, фалькларыстка |
Дэбют | 1883 |
Біяграфія правіць
Дакладнае месца і дата нараджэння Стэфаніі Уланоўскай не вядомыя. З ейнай аповесці «Dziewięć i pół dusz. Z pamiętnika starej obywatelki» (1912; Дзевяць з паловай душаў. З дзённіка старой грамадзянкі) вынікае, што яна нарадзілася ў 1839 г. у «любімай Беларусі», якая магла быць усходняй, беларускай часткай Віцебскай губерні або паўночна-ўсходняй ускраінай Магілёўскай губерні[1]. Ейны бацька — Эдмунд Балеўскі, маці — Юзэфа Гацацкая. Бацька рана памёр, таму Стэфанію выхоўвала маці. Яна таксама была ейнай першай настаўніцай. У наступныя гады Стэфанія атрымала «сістэматычную адукацыю», але падрабязнасці невядомыя[2].
2 чэрвеня 1860 года выйшла замуж за Уладзіслава Уланоўскага (герб Суліма) у Віляцы. Уладзіслаў скончыў права і медыцыну. Праз два гады ў Балтынаве нарадзіўся іх адзіны сын Адам. У той жа год сям’я пераехала ў Вільню. Аднак у сувязі з Студзеньскім паўстаннем і высылкай Уладзіслава ўглыб Расіі яны пражылі ў Вільні нядоўга. У 1871 годзе пасля вяртання з высылкі сям’я Уланоўскіх пераехала ў Кракаў, дзе Уладзіслаў меў намер атрымаць ступень доктара медыцыны, але праз два гады памёр ад халеры. Уланоўская з сынам вярнулася ў Латвію[3].
У наступныя гады Уланоўская шмат падарожнічала, што было звязана з адукацыяй ейнага сына, а таксама з палявымі даследаваннямі, якія яна праводзіла. Шмат фактаў з ейнага жыцця вядома з ейнага ліставання з Я. Карловічам[4].
Напрыканцы жыцця яна, верагодна, вярнулася ў родную Беларусь, пра што можна меркаваць па адным з апошніх ейных твораў «Дзевяць з паловай душаў…»[5].
Дата і месца смерці Стэфаніі Уланоўскай невядомыя[6].
Навуковая і літаратурная дзейнасць правіць
Навуковая дзейнасць Стэфаніі Уланоўскай пачалася ў 1883 годзе з ейнай першай публікацыі «Godne święta w górach». У канцы 1880-х жыла ў Вілянах, дзе збірала матэрыялы і пісала даследчую працу пра мясцовых латышоў. У 90-х яна пераехала ў Маскву, адкуль дасылала допісы ў «Kurier Warszawski»[7].
У гэты час яна таксама працавала хатняй настаўніцай. Даследніца валодала рускай, англійскай, французскай, нямецкай і латгальскай мовамі[8].
Уланоўская была адной з васьмі жанчын, якія ў другой палове XIX ст. збіралі народныя матэрыялы і адпраўлялі іх у Акадэмію ведаў (навукі) ў Кракаве. Больш за 60 ейных тэкстаў выйшлі ў выдавецтве Акадэміі. Гэта былі творы ў галіне мастацкай літаратуры (апавяданні, п’есы), а таксама нарысы аб народнай сымболіцы, а таксама некалькі этнаграфічных манаграфіяў[9].
Адной з найбольш важных і аб’ёмных прац даследніцы з’яўляецца трохтомнік «Łotysze Inflant polskich, a w szczególności z gminy wielońskiej pow. Rzeżyckiego. Obraz etnograficzny przez Stefaniję Ulanowską». Фалькларыстка апісала спецыфіку латгальскай мовы, а таксама сабрала ў працы латгальскія песні, прыказкі, казкі і загадкі ў перакладзе на польскую мову. У 2011 г. выйшла перавыданне прац Уланоўскай, ініцыяванае латышскімі даследчыкамі[10].
Творы правіць
- Godne święta w górach (1883)
- Co to jest rękawka? (1884)
- Róża w poezyi i obyczaju naszym i obcym (1886, Tygodnik Ilustrowany)
- Na ojcowiźnie. Dramat w 5 aktach. Ulanowska Stefania i Szczepański Alfred (1889, Biblioteka Dwutygodnika Illustrowanego «Świat»)
- Łotysze Inflant polskich, a w szczególności z gminy wielońskiej pow. Rzeżyckiego. Obraz etnograficzny przez Stefaniję Ulanowską, cz I—III (1891, 1892, 1895)
- Wystawa środkowo-azjatycka w Moskwie (1891)
- Na odmiennych nutach, [w:] Upominek. Książka zbiorowa na cześć Elizy Orzeszkowej (1866—1891) (1893)
- Dziewięć i pół dusz. Z pamiętnika starej obywatelki (1912).
Зноскі
- ↑ Andrzej Rataj, Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne, Anna Spiss, Jan Święch (red.), t. IV, Wrocław: Polskie Towarzystwo Ludoznawcze, 2014, s. 267.
- ↑ Andrzej Rataj, Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne, Anna Spiss, Jan Święch (red.), t. IV, Wrocław: Polskie Towarzystwo Ludoznawcze, 2014, s. 267.
- ↑ Andrzej Rataj, Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne, Anna Spiss, Jan Święch (red.), t. IV, Wrocław: Polskie Towarzystwo Ludoznawcze, 2017, s. 271.
- ↑ Andrzej Rataj, Stefania Ulanowska. Tajemniczy życiorys, niepublikowane fragmenty twórczości, Katedra badań filologicznych «wschód — zachód» uniwersytet w Białymstoku, Białystok 2016
- ↑ Andrzej Rataj, Stefania Ulanowska. Tajemniczy życiorys, niepublikowane fragmenty twórczości, Katedra badań filologicznych «wschód — zachód» uniwersytet w Białymstoku, Białystok 2016, s.35,
- ↑ Andrzej Rataj, Stefania Ulanowska. Tajemniczy życiorys, niepublikowane fragmenty twórczości, Katedra badań filologicznych «wschód — zachód» uniwersytet w Białymstoku, Białystok 2016, s. 35-36
- ↑ Andrzej Rataj, Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne, Anna Spiss, Jan Święch (red.), t. IV, Wrocław: Polskie Towarzystwo Ludoznawcze, 2014, s. 272.
- ↑ Andrzej Rataj, Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne, Anna Spiss, Jan Święch (red.), t. IV, Wrocław: Polskie Towarzystwo Ludoznawcze, 2014, s. 272.
- ↑ Andrzej Rataj, Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne, Anna Spiss, Jan Święch (red.), t. IV, Wrocław: Polskie Towarzystwo Ludoznawcze, 2014, s. 268.
- ↑ Andrzej Rataj, Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne, Anna Spiss, Jan Święch (red.), t. IV, Wrocław: Polskie Towarzystwo Ludoznawcze, 2014, s. 268.