Суэц

горад у Егіпце

Суэ́ц[2] (араб. السويس‎‎ Ас-Сувайс) — горад і буйны порт на паўночным усходзе Егіпта, размешчаны на паўночнай ускраіне Суэцкага заліва Чырвонага мора, ля паўднёвага ўваходу ў Суэцкі канал. Адміністрацыйны цэнтр губернатарства Суэц. Насельніцтва 417 000 чалавек (1998).

Горад
Суэц
араб. السويس‎‎
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1859
Плошча
  • 250,4 км²
Вышыня цэнтра
11 ± 1 м[1]
Насельніцтва
478 553 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+20 95
Афіцыйны сайт
Суэц на карце Егіпта
Суэц (Егіпет)
Суэц

Гісторыя

правіць

Паселішчы на месцы сучаснага Суэца існавалі яшчэ да нашай эры. Росквіту дасягнуў у XIII стагоддзі. Пасля заваявання Асманскай імперыяй Егіпта ў пачатку XVI стагоддзя горад быў буйной турэцкай ваеннай і гандлёвай базай[3]. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя ў час і пасля паходаў Напалеона I Банапарта Суэц прыйшоў у заняпадак[3].

Развіццё сучаснага Суэца звязана з адкрыццём у 1869 годзе Суэцкага канала. Горад фактычна быў разбураны ў час Суэцкага крызіса 1956 года і пакінуць жыхарамі пасля Шасцідзённай вайны 1967 года[3]. Пасля араба-ізраільскай вайны 1973 года і паўторнага адкрыцця Суэцкага канала ў 1975 годзе пачаліся аднаўленне і рэканструкцыя горада[3].

Эканоміка

правіць

Суэц з’яўляецца буйным міжнародным гандлёва-транзітным цэнтрам і значным прамысловым цэнтрам Егіпта. Мае дзве гавані: Порт-Ібрагім (Port Ibrahim) і Порт-Таўфі (Port Tawfiq). Асноўныя галіны прамысловасці: нафтаперапрацоўка, нафтахімія, металургія і металаперапрацоўка, вытворчасць цэменту і азотных тугнаенняў. Таксама дзейнічавюць прадпрыемствы па суднабудаванню і суднарамонту, тэкстыльнай і харчовай прамысловасці, цеплавая электрастанцыя і інш.

Насельніцтва

правіць
  • 1976 год — 194 тыс. жыхароў[4].
  • 2001 год — каля 400 тыс. жыхароў[2].
  • 2010 год — 557 тыс. жыхароў[3].

Зноскі

  1. а б http://www.geonames.org/359796
  2. а б БелЭн 2002.
  3. а б в г д Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  4. ГЭС 1989.

Літаратура

правіць
  • Суэ́ц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Суэ́ц // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. Недра, 1986. — 459 с. (руск.)
  • Суэ́ц // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 460. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Суэ́ц // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 402—403. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).