Сфінктрына (Sphinctrina) — род накіпных лішайнікаў сямейства каліцыевых.

Сфінктрына
Sphinctrina turbinata.jpg
Sphinctrina turbinata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sphinctrina Fr. 1825

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  57084
EOL  19724
MB  5134

АпісаннеПравіць

Слаявіна непрыкметная, развіваецца ўнутры субстрату. Пладовыя целы (апатэцыі) на ножках або сядзячыя. акруглай формы, чорныя, бліскучыя. Споры аднаклетачныя, шарападобныя. цёмнага колеру, па 8 у сумцы. Размнажэнне аскаспорамі.

Арэал і распаўсюджаннеПравіць

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 1 від — сфінктрына ямістая (Sphinctrina gelasinata), занесена ў Чырвоную кнігу. Селіцца на розных відах лішайнікаў з роду пертузарыя (Pertusaria) ў старых шыракалістых лясах.

КласіфікацыяПравіць

Зноскі

  1. У сістэмах класіфікацыі APG II (2003) і APG III (2009) не вызначаны.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).