Сцепаніда Піліпаўна Ільючык

Сцепаніда Піліпаўна Ільючык (1 жніўня 1912, в. Скібічы , Кобрынскі павет, Гомельская губерня — 18 чэрвеня 2000) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963).

Сцепаніда Піліпаўна Ільючык
Дата нараджэння 1 жніўня 1912(1912-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2000(2000-06-18) (87 гадоў)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ медаль Мацярынства II ступені

Біяграфія правіць

Бацькі памерлі, калі дзяўчынцы было два гады, яе апекавала дванаццацігадовая сястра Марыя. У 1925 годзе старэйшая сястра выйшла замуж, а малодшая паехала ў Драгічын, дзе служыла па найму, нянчыла дзяцей. У 1929 годзе выйшла замуж за Трафіма Ільючыка, маладыя пачалі займацца земляробствам у асабістай гаспадарцы.

У 1949 годзе ў Скібічах пачалася калектывізацыя, быў арганізаваны калгас, сям’я Ільючыкаў уступае ў яго адной з першых. Спачатку працавала ў паляводстве, а потым ёй прапанавалі заняцца жывёлагадоўляй. У 1950—1963 гадах — свінарка сельгасарцелі імя Жданава Драгічынскага раёна. Ужо ў 1953 годзе на раённай сельскагаспадарчай выставе была ўзнагароджана дыпломам. Дасягнула значных поспехаў у павышэнні прадукцыйнасці жывёлагадоўлі, пазней яе перадавы вопыт быў абагулены ў асобнай брашуры.

Двойчы выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ІV і V скліканняў (1955—1959; 1959—1963).

Пасля выхаду на пенсію жыла ў Драгічыне.

Узнагароды правіць

Указам Прэзідіума Вярхоўнага Савета СССР 18 студзеня 1958 года прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароду атрымала 23 студзеня 1958 года ў зале пасяджэнняў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР з рук Першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова.

У 1955—1958 гадах была ўдзельнікам ВДНГ СССР, дзе ўзнагароджана сярэбранымі (1955; 1956; 1957) і залатым (1958) медалямі. Неаднаразова яе прэміравалі каштоўнымі падарункамі (у т. л. швейнай машынкай) за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве. За 1957 год атрымала за свае працадні каля 3 тон зерня, 7 000 рублёў і ў якасці дадатковай аплаты 180 кг свініны.

Узнагароджана медалём Мацярынства ІІ ступені (1947), а 10 мая 1950 года — ордэнам «Матчына Слава».

З 1968 года з’яўлялася персанальным пенсіянерам саюзнага значэння.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ильючик Степанида Филипповна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 104.
  • Ільючык Сцепаніда Піліпаўна // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 409.
  • Ильючик Степанида Филипповна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 257.
  • Ільючык Сцепаніда Піліпаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 255.
  • Ільючык Сцепаніда Піліпаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 5. С. 68.