Сцяг Маршалавых Астравоў

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Маршалавы Астравы — прыняты 1 мая 1979 года. Дызайн сцяга распрацаваны першай лэдзі Эмлаін Кабуа (англ.: Emlain Kabua).[1]

Маршалавы Астравы
Зацверджаны 1 мая 1979
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 10:19
Аўтар сцяга Эмлаін Кабуа

Апісанне і сімволіка правіць

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Маршалавы Астравы ўяўляе сабой сіняе палатно з двума датыкальнымі трапецападобнымі палосамі, якія цягнуцца ад ніжняга левага вугла сцяга па дыяганалі ў верхні правы вугал. Верхняя паласа сцяга афарбавана ў аранжавы колер, ніжняя — у белы. У верхняй левай частцы сцяга размешчана белая дваццацічатырохканцовая (24) зорка; пры гэтым у зоркі чатыры канцы даўжэй астатніх дваццаці.[2]

Колеры маюць наступнае значэнне:

Белая паласа сімвалізуе ланцуг Ратак (у перакладзе з маршальскай мовы «узыход»), аранжавая — ланцуг Ралікзаход»). Зорка ўвасабляе хрысціянскі крыж, а яе 24 канцы — колькасць выбарчых акруг (з іх 4 найбольш буйных — Маджура, Эбее, Джалуіт і Вацье).[3]

Гістарычныя сцягі правіць

Зноскі

  1. RMI Flag (англ.)(недаступная спасылка). Office of the President, Republic of the Marshall Islands. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2013. Праверана 13 студзеня 2009.
  2. Official Flag of the Marshall Islands Act 1979 [1 MIRC Ch 3] (англ.). Marshall Islands Consolidated Legislation. Праверана 13 студзеня 2009.
  3. а б RMI Flag (англ.)(недаступная спасылка). Government of the Marshall Islands. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 12 студзеня 2009.

Спасылкі правіць