Адкрыць галоўнае меню

ЖыццяпісПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. У 1914—1917 у дзеючай рускай арміі. У 1920 старшыня Свіслацкага валаснога рэўкама.

З 1923 член ВКП(б). Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. На працэсе «сарака пяці» асуджаны да 4 гадоў зняволення. З 1927 у БССР. Падчас арышту працаваў у ЦВК БССР і, верагодна, адначасова загадчыкам аднаго з аддзелаў газ. «Звязда».

Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.6.1936.

У пасляваенны час жыў у Віцебску. Напісаў успаміны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ж. № 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

ТворыПравіць

  • Начало пути // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.

Зноскі

ЛітаратураПравіць