Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі
Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі (нар. 21 жніўня 1949, в. Аляксейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, тэхналогіі палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2000). Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі (1988).
Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1949 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава (1971). З 1971 года працуе ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР. З 1992 года — загадчык лабараторыі, з 2004 года — загадчык аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм ім. В. А. Белага НАН Беларусі.
З 2015 года — галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі».
Навуковая дзейнасцьПравіць
Працы ў галіне хімічнага матэрыялазнаўства і тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Зрабіў унёсак у распрацоўку тэарэтычных асноў тэхналогіі функцыяналізаваных палімераў і сапалімераў алефінаў, тэхналогію сумесей і сплаваў палімераў, арміраваных пластыкаў. Атрымаў важныя навуковыя вынікі пры вывучэнні міжфазавых узаемадзеянняў і рэлаксацыйных з’яў, раэлагічных паводзін і фазава-структурных пераўтварэнняў у шматкампанентных палімер-палімерных і металапалімерных сістэмах, нанакампазітах. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца ў тэхналогіях атрымання і перапрацоўкі канкурэнтаздольных і перспектыўных палімерных кампазітаў. Вынайшаў больш за 150 марак імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных палімерных матэрыялаў для патрэб машынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш.
УзнагародыПравіць
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1975) за працу «Даследаванне фізіка-хімічных з’яў пры вырабе і эксплуатацыі палімерных і металапалімерных дэталей машын». Прэмія НАН Беларусі (2008) за цыкл прац «Хімічная тэхналогія імпартазамяшчальных і перспектыўных палімерных матэрыялаў тэхнічнага прызначэння». Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012). Нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі (2019[1]).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 161. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч // Памяць. Івацэвіцкі раён. Мінск., 1997. — С. 459.