Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч
Сцяпан Філімонавіч[1] Аляшкевіч (1910 — 4 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вайсковы выведнік разведгрупы ў складзе 759-га стралковага палка 163-й стралковай дывізіі 40-й арміі 2-га Украінскага фронту. Герой Савецкага Саюза (1944), чырвонаармеец.
Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1944 |
Месца смерці | наваколлі ракі Малдова, Румынія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1943—1944 |
Званне | чырвонаармеец |
Камандаваў |
759-ы стралковы полк 163-я стралковая дывізія 40-я армія 2-і Украінскі фронт |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1910 годзе у вёсцы Перавоз Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года[2]. Выведнік стралковага палка чырвонаармеец Аляшкевіч неаднаразова ўдзельнічаў у вайсковых выведвальных аперацыях. 13 Сакавіка 1944 г. вызначыўся пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг у раёне вёскі Сімферопаль (цяпер горад у Вінніцкай вобласці). У складзе разведгрупы Аляшкевіч ў ліку першых пераправіўся праз раку і ўступіў у бой з буйнымі сіламі праціўніка за пашырэнне плацдарму, чым садзейнічаў паспяховай пераправе падраздзяленняў палка[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13.9.1944
за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства[3]
чырвонаармейцу Аляшкевічу Сцяпану Філімонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Загінуў 4 мая 1944 года ў тыле ворага пасля выканання аперацыі па падрыве моста на рацэ Малдова ў Румыніі. Пахаваны ў населеным пункце Вама (Румынія)[2].
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Славы III ступені
- Медалі
Памяць
правіць- У вёсцы Чыжаха (Бярэзінскі раён Беларусі) ўсталяваны помнік[2].
- Імем Героя названая вуліца горада Беразіно.
Зноскі
- ↑ У некаторых крыніцах памылкова Філіпавіч. Гл. Данясенне аб беззваротных стратах(недаступная спасылка).
- ↑ а б в г Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- ↑ Газета «Известия» № 219 ад 14 верасня 1944 года з апублікаваным Указам аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Аляшкевіч Сцяпан Філімонавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 37. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
правіцьСцяпан Філімонавіч Аляшкевіч на сайце «Героі краіны»