Сцяфан Барысавіч Міхалёў
Сцяфан Барысавіч Міхалёў (нар. 10 сакавіка 1926, в Караблёва, Смаленская вобласць, Расія — 13 верасня 2014, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Сцяфан Барысавіч Міхалёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 2014 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Адэскі політэхнічны інстытут (1955). З 1957 года на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, інжынер-тэхнолаг, галоўны тэхнолаг.
З 1967 года дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТК, г. Мінск). У 1985—1992 гадах генеральны дырэктар НДА «Цэнтрсістэм» — дырэктар ЦНДІТК.
Навуковая дзейнасць
правіцьРаботы ў галіне тэорыі стварэння аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю ў машынабудаванні і прыборабудаванні. Тэарэтычна абгрунтаваў і распрацаваў метадалогію стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання прадпрыемствамі, тыпізацыі элементаў аўтаматызаваных сістэм. Правёў даследаванні па вывучэнні структур складаных аўтаматызаваных сістэм праектавання вырабаў і тэхналогіі, іх дэкампазіцыі і інтэграцыі.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 25 кніг і брашур.
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія СССР (1984) за распрацоўку тэарэтычных асноў, стварэнне і шырокае ўкараненне арганізацыйнага кіравання з выкарыстаннем ЭВМ.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981), Дружбы народаў (1986), «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[1].
Асноўныя працы
правіць- Автоматизация процессов подготовки производства. Мн., 1973.
- Методические основы разработки АСУ. Мн., 1975 (совм. с Б. А. Соболевым, Е. А. Жалнеровичем).
- Автоматизация технологической подготовки производства. Мн., 1982 (совм. с С. М. Мирзоевым).
- АСУ на промышленном предприятии: методы создания: Справочник. М., 1989 (совм. с Р. С. Седеговым, А. С. Гримбергом, Е. И. Велесько).
Зноскі
Літаратура
правіць- Национальная академия наук Беларуси: 1928—2008 гг. : документы и материалы / Н. В. Василевская, М. В. Мясникович, Інстытут гісторыі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі) «Белорусская наука», 2008 г. — 765 с
- Міхалёў Сцяфан Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Сцяфан Барысавіч Міхалёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)