Сычуаньскае землетрасенне (2008)
Сычуаньскае землетрасенне (кіт.: 四川大地震) — разбуральнае землетрасенне, якое адбылося ў панядзелак 12 мая 2008 года ў 14:28:01.42 па Пекінскім часе (06:28:01.42 UTC) у кітайскай правінцыі Сычуань. Магнітуда землетрасення склала 8 Mw Паводле дадзеных Кітайскага сейсмалагічнага бюро і 7,9 Mw (па Рыхтэру) па даных Геалагічнай службы ЗША. Эпіцэнтр зафіксаваны ў 75 км ад сталіцы правінцыі Сычуань горада Чэнду, гіпацэнтр - на глыбіні 19 км[3]. Гэтае землетрасенне таксама вядома як Вэньчуаньскае (кіт.: 汶川大地震), паколькі яго эпіцэнтр прыпадаў на павет Вэньчуань. Землетрасенне адчувалася ў Пекіне (аддаленне 1,500 км) і Шанхай (1,700 км), дзе трэсліся офісныя будынкі і пачалася эвакуацыя[4]. Яго адчулі і ў суседніх краінах: Індыя, Пакістан, Тайланд, В'етнам, Бангладэш, Непал, Манголія і Расія.
Сычуаньскае землетрасенне | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 12 мая 2008 |
Колькасць параненых | 375 000[1] |
Колькасць загінулых |
|
Earthquake magnitude on the Richter magnitude scale | 7,95 ± 0 |
Earthquake magnitude on the moment magnitude scale | 8[2] |
Вертыкальная глыбіня | 19 км |
Разлом | Longmenshan Fault[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйныя крыніцы заяўляюць, што на 4 жніўня 2008 загінула 69 197 чалавек[5], прапала без вестак каля 18 тысяч чалавек, 288 431 пацярпела[6].
Землетрасенне адбылося ў сейсмічна актыўным разломе Лунмэншань, які праходзіць па Заходнім краі Сычуаньскай катлавіны, аддзяляючы яе ад Сіна-Тыбецкіх гор.
Мастак Ай Вэйвэй атрымаў турэмны тэрмін за публікацыю інфармацыі аб загінулых, якая не патрапіла ў афіцыйную статыстыку, а таксама за расследаванне карупцыі ў мясцовых уладах, што пацягнула будаўніцтва сейсмаўразлівых будынкаў.
Эстафета Алімпійскага агню 2008 года была прыпыненая ў памяць аб загінулых у гэтым стыхійным бедстве людзей, а школьнік Лін Хаа, які выратаваў двух сваіх таварышаў з-пад руінаў пасля Сычуаньскага землетрасення 2008 года, атрымаў права вынесці сцяг Кітая на цырымоніі адкрыцця хатніх Алімпійскіх гульняў разам з легендай кітайскага баскетбола Яа Мінам .
У сувязі з масавым распаўсюджаннем мабільных фота- і відэакамер, а таксама аўтамабільных рэгістратараў ўпершыню былі надзейна зарэгістраваныя незвычайныя аптычныя атмасферныя з’явы (сполахі, прамяні, незвычайныя вясёлкі) незадоўга да землятрусу.
Зноскі
- ↑ http://news.sina.com.cn/pc/2008-05-13/326/651.html
- ↑ http://geofon.gfz-potsdam.de/eqinfo/event.php?id=gfz2008jhne
- ↑ "Magnitude 7.9 - Eastern Sichuan, China". United States Geological Survey. 2008-05-22. Архівавана з арыгінала 2008-09-11. Праверана 2008-05-22. (англ.)
- ↑ "'Hundreds buried' by China quake". BBC. 2008-05-22. Архівавана з арыгінала 2008-05-13. Праверана 2008-05-20. (англ.)
- ↑ 央视网_世界就在眼前 . Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2010. Праверана 26 мая 2018.
- ↑ "Casualties of the Wenchuan Earthquake". Sina.com. 2008-05-22. Архівавана з арыгінала 2008-05-19. Праверана 2008-05-22. (кіт.)
Спасылкі
правіць- Sichuan Earthquake Pictures Archive (англ.)
- Compilation of BBC Videos Related to the Earthquake (англ.)
- «China Quake» documentary produced by Natural History New Zealand (англ.)