Жодзішкаўская сядзіба — помнік барока і садова-паркавага мастацтва XVIIIXIX ст. на паўднёвай ускраіне в. Жодзішкі, на правым беразе р. Вілія пры ўпадзенні ў яе р. Святлянка.

Палацава-паркавы комплекс
Палацава-паркавы комплекс Мілашэўскіх
54°37′16,78″ пн. ш. 26°26′36,55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жодзішкі
Архітэктар Т. Жаброўскі
Будаўніцтва XVIIIXIX стагоддзі
Будынкі
сядзібны дом • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000595шыфр 412Г000595
Map

Гісторыя

правіць
 
Фота Юзэфа Чаховіча, 2-я пал. XIX ст.

Створаны на працягу XVIII—XIX стст. Пад сядзібны дом прыстасаваны (арх. Т. Жаброўскі) будынак езуіцкага калегіума, пабудаванага ў 17571766 гг. у стылі барока ў маёнтку Міцкевічаў. З канца XVIII ст. палац належаў Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім.

Архітэктура

правіць

Сядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаны неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка дома галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі.

Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод, як то ліпы, клёна, таполі і інш.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць