Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (Райца)

Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў — помнік дойлідства класіцызму ў в. Райца (Карэліцкі раён). У будынку размешчаная медыцынская ўстанова.

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў
Сядзіба Путкамераў у пач. XX ст., Ян Булгак
Сядзіба Путкамераў у пач. XX ст., Ян Булгак
53°28′25″ пн. ш. 26°01′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Райца
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Пабудаваны ў XIX стагоддзі ў маёнтку Слізняў. У пачатку XX стагоддзя сядзіба належала Ваўжынцу Путкамеру.

Архітэктура правіць

 
Парк у пач. XX ст., Ян Булгак

Аднапавярховы драўляны Т-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Сцены атынкаваныя і дэкарыраваныя кутнімі пілястрамі, расчлянёныя вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Цэнтр галоўнага паўднёва-ўсходняга фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку дваровага фасада да будынка прымыкае выцягнутае крыло. Унутраная планіроўка анфіладная.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць