Сякераўшчына (радовішча глін)
Сяке́раўшчына[1] — радовішча глін у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.
Радовішча знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк[2], каля ўсходняй ускраіны вёскі Сякераўшчына і вёсак Скавародзіна, Дразды. Паклад складаецца з трох лінз і звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення.
Гліны чырвона-бурыя, шакаладныя, стужачныя, пластычныя, тлустыя, шчыльныя, з праслойкамі і лінзамі пяску, супескаў і суглінкаў. Зрэдку сустракаюцца ўключэнні жвіру і галькі. Разведаныя запасы складаюць 10,3 млн м³, перспектыўныя — 6,6 млн м³[1]. Запасы прамысловых катэгорый 2,557 млн м³[2]. Магутнасць карыснай тоўшчы складае 2,6—14 м. Ускрышы (пяскі, торф, супепскі, суглінкі) магутнасцю 0,2—7,1 м. Часцінак гліны памерам менш за 0,01 мм 50—95,8 %[2].
Гліны з радовішча прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, керамічнага каменю.
Зноскі
Літаратура
правіць- Шчураў А. П. Сяке́раўшчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 336. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Шчураў А. П. Сяке́раўшчынскае радо́вішча глін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 63. — 583 с., іл. — 10 000 экз.