Сямён Іванавіч Трызна

Сямён Іванавіч Трызна (30 красавіка 1890, Мазыр — 12 чэрвеня 1968) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963).

Сямён Іванавіч Трызна
Дата нараджэння 30 красавіка 1890(1890-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1968(1968-06-12) (78 гадоў)
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера аграномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1916). У 1924—1931 гг. дырэктар Палескай пясчана-балотнай доследнай станцыі. У 1934—1941 гг. загадчык аддзела ў НДІ балотнай гаспадаркі. У 1945—1965 гг. у Беларускім НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць правіць

С. І. Трызне належаць навуковыя працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфяна-балотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты. Сярод апублікаваных прац:

  • Збожжавыя культуры на меліяраваных глебах БССР / Акад. навук БССР.Ін-т меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі.
  • Перадавая агратэхніка як аснова высокіх ураджаяў каласавых збожжавых культур / С. Трызна, А. Багамолаў.
  • Збожжавыя культуры на меліяраваных тарфяна-балотных глебах БССР / С. І. Трызна, Н. І. Фаміцкі; Акад. навук БССР, Ін-т меліярацыі, вод. і балот. гасп-кі.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць