Авёс пасяўны

Авёс пасяўны[3][4] (Avena sativa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў. Каштоўная кармавая і харчовая культура.

Авёс пасяўны
Avena sativa 002.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avena sativa L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41459
NCBI  4498
EOL  1114783
GRIN  t:6123
IPNI  164949-3
TPL  kew-397860

НазвыПравіць

Авёс пасяўны[5], гавёс[6][7], шавіль[8].

АпісаннеПравіць

Вышыня расліны 70 — 110 см. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да −7С — −8С. Цвіце ў ліпені.[9]

УласцівасціПравіць

Зерне мае бялку 9 %-15,7 %, крухмалу 21 %-25 %, абалоніны 7 %-24 %, тлушчу 2 %-11 %, вітаміны і мінеральныя солі[9].

Вырошчванне ў культурыПравіць

Расліна добра расце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.

  • Тэрміны сяўбы самыя раннія — як толькі паспее глеба.
  • Спосаб сяўбы — вузкарадковы.
  • Сярэдняя ўраджайнасць — 2,3-2,5 т/га (найвялікшае — 7 т/га).[9]

На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.

Раянаваныя сарты:[9]

  • Надзейны
  • Кондар
  • Эрбграф
  • Эндспурт

Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:

Асноўныя хваробы[9]:

ВыкарыстаннеПравіць

ГісторыяПравіць

Дзікія формы аўса ўжываліся ў ежу ўжо ў эпоху палеаліту. Так, рэшткі аўсянага крухмалу былі выяўлены на пячорным каменным таўкачы з Італіі, якім карысталіся каля 33000 гадоў таму[10]. Генетычныя даследаванні паказалі, што продкавай формай аўса пасяўнога з’яўлялася Avena sterilis з Блізкага Усходу[11]. М. І. Вавілаў высунуў гіпотэзу, згодна якой авёс першасна рос на палетках як пустазелле і толькі пазней стаў самастойнай сельскагаспадарчай культурай[12]. Сапраўды, адна з найбольш старажытных знаходак аўсяных зярнят на месцы раскопак неалітычнага земляробчага паселішча (11300 гадоў таму) каля Іерыхона сведчыць пра тое, што яны адносіліся да дзікай формы[13]. Пераход ад пустазелля да культурнай расліны адбыўся каля 6000 гадоў таму[14].

Ва Усходняй Еўропе авёс пасяўны вырошчвалі ўжо носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі. У прыватнасці, ён быў выяўлены падчас раскопак ранняга земляробчага паселішча каля вёскі Альшаніца на поўдні Польшчы[15]. На тэрыторыі Беларусі вядомы знаходкі аўса з X ст.[16] У высокім сярэднявеччы ён з'яўляўся адной з найбольш распаўсюджаных збожжавых культур. Так, пры раскопках Браслава ў пластах XIXII стст. аўсяныя зярняты склалі 13,3% ад знойдзенага збожжа[17]. У Гродна таго ж перыяду — 35%[18].

ПерапрацоўкаПравіць

Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.

Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 22. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. а б в г д Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 23. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  10. Ancient Oat Discovery May Poke More Holes in Paleo Diet
  11. Progenitor Germplasm of Domisticated Hexaploid Oat
  12. Мордвинкина, А. И. Овёс — Avena (Tourn.) L. // Культурная флора СССР: Т. 2: Хлебные злаки : рожь, ячмень, овес. — Москва, Ленинград: Издательство совхозной и колхозной литературы, 1936. — С. 340
  13. Ancient Waves of (Wild) Grain
  14. Oxford University Plants 400: Avena sativa
  15. Milisauskas, S. Early Neolithic Settlement and Society at Olszanica. Memoirs. Vol. 19 — University of Michigan Press, 1986. — P. 159
  16. Коробушкина, Т. Земледелие на территории Белоруссии в X-XIII вв. — Минск: Наука и техника, 1979. С. 87
  17. Кирьянов А.В. Зерна хлебных растений из раскопок древнего Браслава
  18. Э. М. Загорульский, Археология Беларуси Архівавана 11 лютага 2022.