Сямён Іванавіч Гальшанскі

(Пасля перасылкі з Сямён Люты)

Сямён Іванавіч Гальшанскі, мянушка «Лю́ты» (каля 1370 — 1433) — сын Івана Гальшанскага, актыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне[1].

Сямён Іванавіч Гальшанскі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
Князь Сцяпаньскі  (укр.)
Папярэднік Уладзімір Іванавіч
Пераемнік Юрый Гальшанскі
Князь гальшанскі
Папярэднік -
Нараджэнне невядома
Смерць 1433(1433)
Род Гальшанскія
Бацька Іван Гальшанскі
Дзеці гл. тэкст

Біяграфія правіць

 
Кітаўрус на пячатцы Сямёна Лютага (1433).

Сын Івана Гальшанскага і Агрыпіны, дачкі вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча.

Упершыню з'яўляецца ў двух дакументах 1387 і 1388 гадоў сярод паручыцеляў перад Ягайлам за пэўнага Алехну Дзмітрыевіча (як «князь Сямён Іванавіч»).

У 1401 годзе разам з бацькам і братам Андрэем прынялі прысягу на вернасць каралю Уладзіславу II Ягайле і Кароне з іншымі літоўскімі баярамі, панамі.

Каля 1420 года быў намеснікам вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Вялікім Ноўгарадзе, пасля яго смерці актыўна ўдзельнічаў у барацьбе Жыгімонта і Свідрыгайлы за ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім на баку першага[1].

27 верасня 1422 года падпісаў Мельнскі мір з Тэўтонскім ордэнам.

Уначы з 31 жніўня на 1 верасня 1432 года разам з Жыгімонтам Кейстутавічам, Алелькам Уладзіміравічам, Янам Гаштольдам і іншымі літоўска-рускімі вяльможамі здзейсніў замах на князя Свідрыгайлу Альгердавіча ў Ашмянах. Гэтая змова была зроблена на карысць Жыгімонта.

Верагодна, у жніўні 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне ў Віцебску[1].

Сям’я правіць

Жонку Сямёна Гальшанскага звалі Марыя. Меў з ёю 6 сыноў: Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і дачку Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага).

Радавод правіць

Зноскі

  1. а б в Гольшанские // Семён // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.

Літаратура правіць