Сямён Юльевіч Сямкоўскі

савецкі украінскі вучоны-філосаф, палітычны дзеяч

Сямён Юльевіч Сямко́ўскі[1], сапраўднае прозвішча Бранштэйн[1] (15 сакавіка 1882 — 18 сакавіка 1937[1][2][3][4]) — украінскі савецкі вучоны, філосаф, палітычны дзеяч, сацыёлаг, акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1929). Стрыечны брат Льва Троцкага.

Сямён Юльевіч Сямкоўскі
Дата нараджэння 4 сакавіка 1883(1883-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1937(1937-03-18) (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Магілёў. Член РСДРП з 1901 года, с 1903 года меншавік. Супрацоўнічаў у часопісах «Луч», «Наше слово» і інш. Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверстэта. У 1907—1917 гадах знаходзўся ў эміграцыі ў Вене. У гады Першай сусветнай вайны цэнтрыст, удзельнічаў у выданні сацыял-дэмакратычнай газеты «Голос» у Парыжы[5]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года меншавік-інтэрнацыяналіст, дэлегат Аб’яднанангага з’езда РСДРП у жніўні 1917 года, абраны ў Цэнтральны камітэт ад меншавікоў-інтэрнацыяналістаў[5]. Да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ставіўся адмоўна. У 1918 годзе пераехаў на Украіну. У 1920 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці. Выкладаў у Кіеўскім (1918—1920) і Харкаўскім універсітэтах. З 1920 года прафесар[5] у Харкаўскім інстытуце народнай гаспадаркі і Харкаўскім пеагагічным інстытуце[5]. У 1922—1931 гадах загадчык кафедры Украінскага інстытута марксізму-ленінізму (Харкаў)[2].

У сакавіку 1936 года С. Сямкоўскі быў арыштаваны па абвінавачванні ў стварэнні «контррэвалюцыйнай трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі» на Украіне і прысуджаны да вышэйшай меры, расстраляны 18 сакавіка 1937 года[2]. Рэабілітаваны пасмяротна[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы С. Ю. Сямкоўскага датычацца гістарычнага матэрыялізму, гісторыі філасофіі і філасофскіх пытанняў прыродазнаўства, тэорыі адноснасці.

Сярод твораЎ:

  • Национальный вопрос в России — Пг.: Книга, 1918. — 22 с.;
  • Людвиг Фейербах (1804—1872). Очерк материалистической философии, X., 1922;
  • Марксизм как предмет преподавания, [2 изд.], X., 1923;
  • Конспект лекций по историческому материализму, 3 изд., X., 1924;
  • Этюды по философии марксизма, М., 1924;
  • Теория относительности и материализм, X., 1924;
  • Марксистская хрестоматия : Пособие для преподавателей и студентов : В 3 томах / Проф. С. Ю. Семковский. — 4-е изд. — Харьков: Гос. изд. Украины, 1924;
  • Что такое марксизм, 5 изд., X., 1925;
  • Диалектическій материализм и принцип относительности, М.-Л., 1926.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сямко́ўскі Сямён Юльевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Семко́вский (Бронштейн), Семен Юльевич // Философская энциклопедия: [в 5 т.] — Т. 4. «Наука логики» — Сигети / гл. ред. Ф. В. Константинов. — М. : Советская энциклопедия, 1967. — С. 578. — 592 с, ил. — 66 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць