Сямібратняе гарадзішча

Сямібратняе гарадзішча — сіндскае (меоцкае) гарадзішча, размешчанае ў нізоўях ракі Кубані (прыкладна ў 12 км к захаду ад ст. Варэнікоўскай, 45,1 градусаў паўночнай шыраты, 37,5 градусаў усходняй працягласці) Крымскага раёна Краснадарскага краю. Было буйным гарадскім цэнтрам старажытнай Сіндыкі.

Характарыстыкі правіць

Сваёй назвай гарадзішча абавязана сямі вялікім курганам, каля якіх і было выяўлена. Працяглы час народ называў гэтыя курганы Сямібратнімі, выказваючы здагадку, што тут пахаваны сем родных братоў. Аднак раскопкі сведчаць, што курганы насыпаны не адначасова, а будавалісь на працягласці цэлага стагоддзя. Такім чынам, тут у розны час пахаваны прадстаўнікі адной дынастыі сіндскіх цароў.

Гарадзішча мае форму трапецыі, шырокай стараной (320 м) на поўнач к даліне Кубані; на ўсходзе і захадзе знаходзяцца рэшткі равоў. Магутныя абарончыя сцены (таўшчыня ад 2,5 метраў, вышыня 6 метраў, маюцца вежы і курціны), датуюцца пачаткам V веку да н.э.

Датаванні — гарадзішча пабудавана  к канцу 6 стагоддзя. да н. э. і праіснавала не менш 300 гадоў.

Знойдзена кераміка як мясцовай вытворчасці, гэтак і антычны импорт.

Правяраемая версія правіць

Страбон пісаў — у Сіндыке недалёка ад мора ляжыць горад Лабрыта. Мажліва, што Сямібратняе гарадзішча і ёсць горад Лабрыта – дадзеная версія правяраецца, але пакуль яшчэ не пацверджана.

Беларускі вучоны Сяргей Даніленка зрабіў высновы аб месцазнаходжанні тут Асгарда на аснове аналізу антычных і сярэдневяковых крыніц і найноўшых палеаландшафтных дадзеных.

Доўгі час даследчыкі беспаспяхова спрабавалі звязать месцазнаходжанне Асгарда з наваколлямі сучаснага расійскага горада Азоў, бо ён размешчаны ў месцы ўпадання ракі Дон у Азоўскае мора, на што паказвалі сярэдневяковыя крыніцы.

Даніленка ж у сваім доказе абапіраецца ў тым ліку на абсалютна новыя дадзеныя, атрыманыя ў час вывучэння грэчаскай каланізацыі на Таманскім паўвостраве (2006−2013 гг.) Баспорскай археалагічнай экспедыцыяй Дзяржаўнага Гістарычнага музея Расіі супольна з Еўразійскім аддзелам Германскага археалагічнага інстытута. Згодна ім, старажытны Танаіс, у адрозненне ад сучаснага, напрасткі ўпадаў у Чорнае мора. Танаіс, ён жа Дон, мінуў балоцістую мясцовасць на месцы сучаснага Азоўскага мора, а яго вусце — сучасны Керчанскі праліў — практычна супадаў з вусцем Гіпаніса (Кубані). Прычым абодва вусці падавалі сабой падзеленыя вялікім востравам два вялікіх водных рукавы, якія можна атаясамліваць з Ванаквіслам і Танаквіслам — двума рукавамі Танаіса — упамянёнымі ў старажытных скандынаўскіх сагах як месца рассялення ванаў і асаў.

Па здагадцы Даніленкі, легендарнымі ванамі з'яўляюцца каланізаваўшыя ў сярэдзіне І тыс. да н.э. Керчанскі паўвостраў іанійскія грэкі, іанійцы, этнонім якіх на пракрыце гучаў як «яваны». Асамі, у сваю чаргу, з'яўляліся сінды («народ ракі» на пракрыце), племя пакуль дыскусійнага паходжання, якое ў гэты ж час стварыла зачаткі дзяржаўнасці на Таманскім паўвостраве.

Даніленка зважае на адну з этнапалітычных груп сіндаў — аспургіян. Яны ўяўлялі сабой цяжкаўзброеных кавалерыстаў, адзначаных спецыфічным пахавальным рытуалам. Аспургіяне — яны ж As-puraukas, гэта значыць «жыхар дужасці», «жыхар горада асаў» ці «жыхар Асгарда, асгардец».

Вядомыя даследчыкі правіць

  • усходазнавец У. Г. Тызенгаўзен — 1878.
  • каўказазнавец М. У. Анфімаў — у 1938—1940, 1949—1952

Літаратура правіць

Заўвагі правіць