Сяргей
беларуская форма імя
Сярге́й (трансліт.: Siarhiej; ад лац.: Sergius) — мужчынскае імя лацінскага паходжання.
лацінскае | |
Род | мужчынскае |
---|---|
Імя па бацьку |
Сярге́евіч Сярге́еўна |
Вытворныя формы | Сярге́йчык, Сяргу́н, Сяргу́нчык, Сяргу́тка, Сяргу́шка, Сергяйчу́к, Сер́гель, Сярга́ч[1] |
Іншамоўныя аналогі |
англ.: Sergius, Serge[1] балг.: Сергей, Сергий, Серги[1] венг.: Szergiusz[1] ісп.: Sergio[1] (Се́рхіа) італ.: Sergio[1] (Се́рджа) лац.: Sergius[1] літ.: Sergiejus, Sergiusz[1] ням.: Sergius, Sergei[1] польск.: Sergiusz[1] руск.: Серге́й, Се́ргий[1] славацк.: Sergej[1] славенск.: Sergej, Sergij[1] укр.: Сергі́й[1] фр.: Serge[1] (Серж) чэшск.: Sergius, Sergej[1] |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Сяргей» |
* ![]() |
Вядома з XVI ст. як Сергей (1539), Сергеец (1556). Ад імя «Сяргей» утвораны прозвішчы Сярге́й, Сярге́еў, Сергіе́віч, Сергіе́нка, Сергяе́нка, Сергае́нка, Сярге́енка, Сергіе́ня, Сярге́йчык, Сяргу́н, Сяргу́нчык, Сяргу́нік, Сяргу́ткін, Сяргу́шка, Сергайчу́к, Се́ргель, Сергачоў, Сергіе́ўскі[1].
Імяніны: 2, 14 студзеня, 20 сакавіка, 19 мая, 28 чэрвеня, 5 ліпеня, 11, 25, 28 верасня, 7 кастрычніка, 16 лістапада[1].
Вядомыя асобы
правіць- Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў (1891—1953)
- Сяргей Іванавіч Дубавец (1959-)
- Сяргей Сцяпанавіч Лінг (1937-)
- Сяргей Аляксандравіч Ясенін (1885—1925)
- Сяргей Сяргеевіч Сідорскі (1954-)