Сяргей Анатолевіч Гоцманаў

савецкі і беларускі футбаліст

Сяргей Гоцманаў (27 сакавіка 1959, в. Карасун, Казахская ССР, СССР) — беларускі футбаліст, які іграў за зборную СССР у 1980-я гады. 4 разы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі (1983, 1985, 1987, 1989).

Футбол
Сяргей Гоцманаў
Поўнае імя Сяргей Анатолевіч Гоцманаў
Мянушка Гоца
Нарадзіўся 27 сакавіка 1959(1959-03-27)[1] (65 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі БеларусьСцяг ЗША ЗША
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1977 Сцяг СССР Дняпро (Магілёў) 2 (0)
1977 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 1 (0)
1978 Сцяг СССР Дынама (Брэст) 27 (2)
1979—1990 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 289 (31)
1990 Сцяг Англіі Брайтан энд Хоўв Альбіён 16 (4)
1990—1991 Сцяг Англіі Саўтгемптан 8 (0)
1991—1992 Сцяг Германіі Галешэр 19 (4)
1992—1994 Сцяг Беларусі (1991-1995) Дынама (Мінск) 25 (10)
1994—1995 Сцяг Беларусі (1995-2012) Дынама-93 (Мінск) 5 (0)
1997—1998 Сцяг ЗША Мінесота Тандэр 37 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1983—1984 Сцяг СССР СССР (алімпійская) 6 (0)
1984—1988 Сцяг СССР СССР 31 (2)
1992—1993 Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь 3 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра ФРГ 1988
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Кар’ера правіць

«Дынама» Мінск правіць

У 1979 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». У складзе гэтай каманды ён выйграў чэмпіянат СССР у 1982 годзе пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.

Зборная СССР правіць

Свой першы міжнародны матч ён сыграў супраць Фінляндыі 15 мая 1984 года, другая міжнародная сустрэча адбылася 2 чэрвеня 1984 года, калі зборная СССР іграла супраць Англіі на стадыёне «Уэмблі». У 1988 годзе на Чэмпіянаце Еўропы, Гоцманаў быў удзельнікам савецкай каманды ў дзвюх гульнях у групе Б (якую зборная СССР узначаліла), таксама ў абедзвюх дафінальных гульнях і ў фінальнай гульні, у якой савецкая зборная прайграла Нідэрландам з лікам 0:2.

Пад час гульні за «Дынама» Мінск і зборную СССР Гоцманаў абвяшчаўся беларускім футбалістам года ў 1983, 1985, 1987 і 1989 гадах.

У Англіі правіць

У лютым 1990 года Гоцманава запрасілі ў англійскі клуб «Брайтан энд Хоўв Альбіён» на некантрактнай аснове і ён забіў чатыры галы за 16 гульняў. Пад час нядоўгага знаходжання ў клубе «Голдстан Граўнд» (Goldstone Ground) Гоцманаў стаў культавай фігурай на полі. У адной з гульняў ён паказаў клас, калі абыграўшы брамніка перад забіццём голу ён адсалютаваў заўзятарам. «Альбіён» хацеў падпісаць кантракт з Гоцманавым, але не змог перабіць прапанову «Саўтгемптана» і футбаліст перайшоў у «Саўт».

Гульня ў «Саўгемптане» не склалася, за ўвесь сезон 1990 года Гоцманаў згуляў толькі чатырнаццаць гульняў.

Позняя кар’ера правіць

У верасні 1991 года Гоцманаў перайшоў у Нямецкую лігу, дзе сыграў адзін сезон за «Гале 1896» (VfL Halle 1896) перад вяртаннем у Мінск, дзе быў запрошаны ў клуб «Дынама-93».

Пасля распаду СССР ён сыграў тры гульні за зборную Беларусі, сыграўшы першую гульню 28 кастрычніка 1992 года супраць зборнай Украіны з лікам 1:1. У сярэдзіне 1990-х гадоў Гоцманаў пераехаў у ЗША ў клуб «Мінесота Тандэр».

Яго жонка Вольга была трэнерам беларускай нацыянальнай зборнай па гімнастыцы. Цяпер Гоцманаў жыве ў Вудберы (Мінесота), дзе трэнеруе мясцовую моладзевую каманду па футболе. Яго сын, Аляксандр Гоцманаў, іграў у «Каларада Рэпідс», перад пераходам у «Мінесота Тандэр».

Зноскі

  1. Sergey Gotsmanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://football.by/news/181640

Спасылкі правіць