Сяргей Валер’евіч Яромка

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Сяргей Валер'евіч Яромка)

Сяргей Яромка (нар. 7 красавіка 1967, Мінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Сяргей Яромка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Валер’евіч Яромка
Нарадзіўся 7 красавіка 1967(1967-04-07)[1] (56 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Беларусь Беларусь (да 21)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1984—1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Буравеснік (Мінск)
1989—1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Меліяратар (Чымкент) 70 (24)
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Алга (Фрунзэ) 24 (5)
1991—1992 Польшча Метал (Ключбарк)
1993 Беларусь Шыннік (Бабруйск) 25 (9)
1993—1994 Беларусь Фандак (Бабруйск) 29 (24)
1995—1996 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 59 (37)
1997—2000 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 103 (39)
2001 Беларусь СКАФ (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994 Беларусь Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2001 Беларусь СКАФ (Мінск) трэнер
2001—2003 Беларусь Лакаматыў (Мінск) трэнер
2003—2004 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2005—2009 Беларусь Мінск
2010 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2011 Беларусь СКВІЧ (Мінск)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск)
2012—2013 Казахстан Іртыш (Паўладар) трэнер
2014—2019 Беларусь Гарадзея
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21)
2022—2023 Беларусь Мінск
2024— Беларусь Беларусь (да 21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Буравесніку», пазней гуляў у Сярэдняй Азіі і Польшчы. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з самых забіўных нападнікаў Вышэйшай лігі. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

За нацыянальную зборную Беларусі згуляў у адным таварыскі матч.

У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.

Трэнерская кар’ера правіць

У 2001 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў СКАФе, пазней працаваў трэнерам у мінскіх «Лакаматыве» і «Дынама». У 2005 годзе узначаліў мінскую «Змену» (пазней «Мінск»). Вывеў гэты клуб у Вышэйшую лігу беларускага чэмпіянату. Пакінуў «Мінск» у 2009 годзе, пасля працаваў у мінскім «Дынама», быў галоўным трэнерам клуба СКВІЧ.

У пачатку 2012 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны». Быў звольнены з пасады галоўнага трэнера ў ліпені 2012 года. У снежні 2012 года папоўніў трэнерскі штаб казахстанскага «Іртыша»[2]. Пакінуў паўладарскі клуб улетку 2013 года.

У маі 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гарадзеі»[3]. Пасля няўдалага сезона 2014, у якім «Гарадзея» заняла толькі шостае месца ў Першай лізе, на наступны год каманда з Нясвіжскага раёна забяспечыла выхад у Вышэйшую лігу. У сезонах 2016 і 2017 «Гарадзея» была адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. У лістападзе 2017 года кантракт клуба з Яромкам быў падоўжаны да 2019 года[4].

У чэрвені 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Гарадзеі» і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[5]. Заставаўся трэнерам моладзевай зборнай да снежня 2020 года[6].

У снежні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[7]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].

У лютым 2024 года зноў стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі[9].

Дасягненні правіць

Ігравыя правіць

Трэнерскія правіць

Крыніцы правіць

  1. Sergey Yaromko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Сергей Яромко пополнил тренерский штаб казахстанского "Иртыша" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
  3. Яромко стал главным тренером "Городеи" (руск.). football.by (14 мая 2014). Праверана 22 студзеня 2024.
  4. "Городея" продлила контракт с Сергеем Яромко (руск.). football.by (20 лістапада 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  5. Официально: Сергей Яромко возглавил молодежную сборную Беларуси (руск.). football.by (26 чэрвеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  6. Яромко покинет пост главного тренера молодежной сборной Беларуси (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. Сергей Яромко возглавил "Минск" (руск.). football.by (13 снежня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. Яромко с тренерским штабом покинули "Минск" (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. Официально: Сергей Яромко назначен на пост главного тренера молодежной сборной Беларуси (руск.). bel.football (26 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.