Сяргей Віктаравіч Асновін

Сяргей Віктаравіч Асновін (нар. у 1976 годзе ў Горках) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Сяргей Віктаравіч Асновін
Дата нараджэння 1976
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера сельская гаспадарка і эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1997 годзе. У 2000 годзе таксама скончыў аспірантуру Інстытуту меліярацыі і лугаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску. Працуе на пасадзе дацэнта кафедры маркетынгу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Выкладае таксама на кафедры маркетынгу Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці[1].

У 2004 годзе ў Мінску абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Кармавытворчасць і лугаводства» на тэму «Рэалагічныя ўласцівасці зялёнай масы травы для падрыхтоўкі кансерваваных кармоў». У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя даследаванні канцэнтруюцца вакол пытанняў фарміравання і развіцця эфектыўнай сістэмы кормавытворчасці, дынамікі развіцця галіны кормавытворчасці ў Беларусі, арганізацыйна-эканамічнай інавацыйнай дзейнасці ў галіне кормавытворчасці, сродкаў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і інш.

Таксама даследуе пытанні прыярытэтных напрамкаў лічбавай трансфармацыі, стратэгіі ўстойлівага развіцця, фарміраванне мадэлі мадэрнізацыі ва ўмовах лічбавай эканомікі, інфармацыйнае забеспячэнне лагістыкі, выкарыстання лічбавых тэхналогій для мінімізацыі адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, маркетынгавай дзейнасці, выкарыстання scm-сістэм кіравання ланцужкамі паставак у арганізацыі, пытанні альтэрнатыўнага выкарыстання інфармацыйных метадаў вядзення бізнесу пры вытворчасці прадукцыі і інш.

Аўтар 88 навуковых, метадычных і навучальных артыкулаў[2][3].

Зноскі

Спасылкі правіць