Сяргей Герасіменка

беларускі футбаліст

Сяргей Герасіменка (нар. 9 сакавіка 1991, Гарбавічы, Калінкавіцкі раён, Беларусь) — беларускі футбаліст, нападаючы.

Футбол
Сяргей Герасіменка
Нарадзіўся 9 сакавіка 1991(1991-03-09) (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Бяроза-2010 116 (50)
2014 Слонім 15 (0)
2015 Колас-Дружба 2 (0)
2015 Вертыкаль Калінкавічы 10 (2)
2016 Вікторыя (Мар’іна Горка) 12 (1)
2017 Чысць 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

З 1997 па 2004 вучыўся ў ДЮСШ-1 Калінкавічы, у 2005 ДЮСШ «Славія» Мазыр, а з канца 2005 да 2008 у СДЮШАР «Дынама» Мінск.

Футбольную кар’еру пачаў ў 2008 г. за дубль каманды ФК Дынама. З 2009 па 2013 у складзе ФК Бяроза-2010.

У 2016 годзе папоўніў склад «Вікторыі» з Мар’інай Горкі[1][2][3].

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць