Сяргей Анатолевіч Гоцманаў
Сяргей Гоцманаў (27 сакавіка 1959, в. Карасун, Казахская ССР, СССР) — беларускі футбаліст, які іграў за зборную СССР у 1980-я гады. 4 разы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі (1983, 1985, 1987, 1989).
Поўнае імя | Сяргей Анатолевіч Гоцманаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Гоца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 сакавіка 1959[1] (66 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера
правіць«Дынама» Мінск
правіцьУ 1979 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». У складзе гэтай каманды ён выйграў чэмпіянат СССР у 1982 годзе пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.
Зборная СССР
правіцьСвой першы міжнародны матч ён сыграў супраць Фінляндыі 15 мая 1984 года, другая міжнародная сустрэча адбылася 2 чэрвеня 1984 года, калі зборная СССР іграла супраць Англіі на стадыёне «Уэмблі». У 1988 годзе на Чэмпіянаце Еўропы, Гоцманаў быў удзельнікам савецкай каманды ў дзвюх гульнях у групе Б (якую зборная СССР узначаліла), таксама ў абедзвюх дафінальных гульнях і ў фінальнай гульні, у якой савецкая зборная прайграла Нідэрландам з лікам 0:2.
Пад час гульні за «Дынама» Мінск і зборную СССР Гоцманаў абвяшчаўся беларускім футбалістам года ў 1983, 1985, 1987 і 1989 гадах.
У Англіі
правіцьУ лютым 1990 года Гоцманава запрасілі ў англійскі клуб «Брайтан энд Хоўв Альбіён» на некантрактнай аснове і ён забіў чатыры галы за 16 гульняў. Пад час нядоўгага знаходжання ў клубе «Голдстан Граўнд» (Goldstone Ground) Гоцманаў стаў культавай фігурай на полі. У адной з гульняў ён паказаў клас, калі абыграўшы брамніка перад забіццём голу ён адсалютаваў заўзятарам. «Альбіён» хацеў падпісаць кантракт з Гоцманавым, але не змог перабіць прапанову «Саўтгемптана» і футбаліст перайшоў у «Саўт».
Гульня ў «Саўгемптане» не склалася, за ўвесь сезон 1990 года Гоцманаў згуляў толькі чатырнаццаць гульняў.
Позняя кар’ера
правіцьУ верасні 1991 года Гоцманаў перайшоў у Нямецкую лігу, дзе сыграў адзін сезон за «Гале 1896» (VfL Halle 1896) перад вяртаннем у Мінск, дзе быў запрошаны ў клуб «Дынама-93».
Пасля распаду СССР ён сыграў тры гульні за зборную Беларусі, сыграўшы першую гульню 28 кастрычніка 1992 года супраць зборнай Украіны з лікам 1:1. У сярэдзіне 1990-х гадоў Гоцманаў пераехаў у ЗША ў клуб «Мінесота Тандэр».
Яго жонка Вольга была трэнерам беларускай нацыянальнай зборнай па гімнастыцы. Цяпер Гоцманаў жыве ў Вудберы (Мінесота), дзе трэнеруе мясцовую моладзевую каманду па футболе. Яго сын, Аляксандр Гоцманаў, іграў у «Каларада Рэпідс», перад пераходам у «Мінесота Тандэр».
Крыніцы
правіць- ↑ Sergey Gotsmanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://football.by/news/181640