Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі
Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі (нар. 23 красавіка 1969, Юрацішкі, Іўеўскі раён) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2014), прафесар (2018), першы прарэктар ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі».
Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1986 годзе з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу № 5 у Пінску Брэсцкай вобласці. У 1987—1989 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў радах Савецкай Арміі. У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максім Танка, які скончыў у 1994 годзе з дыпломам з адзнакай. Атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра адукацыі ў галіне гісторыі.
У 1993—1998 гадах намеснік дырэктара сярэдняй школы № 179 г. Мінска, у 1998—2003 гадах дырэктар сярэдняй школы № 199 г. Мінска. У 2003—2007 гадах начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска[1].
У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадское самакіраванне ў велікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага», у 2014 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV—XVIII ст.)» (2014)[1].
З жніўня 2007 года працуе ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прарэктарам па вучэбна-метадычнай рабоце, з мая 2011 года — першым прарэктарам. З 1 верасня 2008 года з’яўляецца таксама прафесарам кафедры кіравання і эканомікі адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі; з верасня 2018 года — прафесарам кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.
З’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Вестник МГИРО»; членам саветаў па абароне доктарскіх дысертацый па гістарычных навуках пры БДУ і БДПУ імя Максіма Танка; экспертам Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Навуковая дзейнасць
правіцьПрадметам навуковых інтарэсаў з’яўляецца вывучэнне самакіравання дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх гарадоў Вялікага княства Літоўскага, інстытуты прамой дэмакратыі гарадскіх суполак, карпаратыўнае самакіраванне цэхаў, гільдый і брацтваў, а таксама суполак нацыянальных меншасцей, гісторыя Праваслаўнай Царквы. З’яўляецца аўтарам 7 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыі, 2 духоўна-асветніцкіх выданняў, больш за 130 артыкулаў па дадзенай тэматыцы.
Займаецца таксама пытаннямі менеджменту і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы адукацыі, фінансава-гаспадарчай і планава-эканамічнай дзейнасці, кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі, працы са зваротамі грамадзян ва ўстановах адукацыі, арганізацыі факультатыўных заняткаў, працы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі, развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у г. Мінску. З’яўляецца аўтарам (суаўтарам) каля 60 публікацый, шэрагу навучальных праграм для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў адукацыі па дадзенай тэматыцы.
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска
- Падзячныя лісты і Ганаровая грамата адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска
- Ганаровыя граматы адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска
- Падзякі і Ганаровыя граматы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама
- Падзяка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Падзяка Мінгарвыканкама
- Падзяка, Грамата і Ганаровая грамата Беларускага рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі
- Падзяка, Грамата і Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- медаль ордэна Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага
- юбілейны медаль БПЦ «В память 500-летия Успенского Жировичского мужского монастыря»
- медаль Лідскай епархіі БПЦ «Преподобномученика Галактиона Лидского» другой ступені
- памятны знак «75 лет первого возрождения Минской духовной семинарии»
- Раждзественская прэмія «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» Беларускай праваслаўнай царквы і Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя Святых Мефодзія і Кірыла»
- Гранты Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйных праектаў «Арганізацыя адукацыйнай прасторы грамадска-гуманітарнага профілю», «Стварэнне рэгіянальнай сістэмы выяўлення, развіцця і падтрымкі адораных дзяцей», «Сістэма работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ва ўстановах адукацыі сталіцы»[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Марозаў 2022.
- ↑ Стренковский Сергей Петрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 25 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- СТРЭНКОЎСКІ Сяргей Пятровіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Гулидова, В. «У сердца моего там побратимы»…: Год малой родины / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2018. — 14 сакавіка. — № 19. — С. 3.