Адкрыць галоўнае меню

Сяргей Якаўлевіч Кілін (18 мая 1952, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2006), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, квантавая інфарматыка; чл.-кар. з 2009). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу (1982), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Сяргей Якаўлевіч Кілін
Kilin.JPG
Дата нараджэння 18 мая 1952(1952-05-18) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, квантавая оптыка, квантавая інфарматыка
Месца працы Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ
Альма-матар БДУ
Навуковы кіраўнік Барыс Іванавіч Сцяпанаў
Узнагароды і прэміі Medal of Francis Skorina rib.png

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974). З 1974 — У Інстытуце фізікі АН БССР, з 1994 — загадчык лабараторыі. Адначасова з 1992 — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2008 — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 2012 — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, з 2014[1] — Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова ў 2005—2011 — старшыня Беларускага фізічнага таварыства.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і на яе аснове прадказаў і растлумачыў шэраг эфектаў і з’яў, якія назіраліся пры выпусканні фатонаў адзінкавымі атамамі і малекуламі ў розных асяроддзях: эфект групоўкі і антыгрупоўкі разначастотных фатонаў, «замарожванне» спарадычнага распаду ў фатонных крышталях, генерацыю сціснутых і іншых некласічных станаў у шматфатонных працэсах, ўзнікненне салітонападобных імпульсаў ў вымушаным камбінацыйным рассеянні, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў, падаўленне квантавага дынамічнага тунэлявання лазерным выпраменьваннем, аднаатамную аптычную бістабільнасць у мікрарэзанатарах. Распрацаваў новыя метады і сістэмы для квантавых інфармацыйных тэхналогій. Прапанаваў новыя схемы і пратаколы квантавай крыптаграфіі і квантавай тэлепартацыі, даказаў перавага кюбітавага кадавання ў параўнанні з іншымі базісамі, абгрунтаваў новую меру пераблытанасці шматкюбітных сістэм, прапанаваў рашэнне праблемы дэкагерэнтнасці, якая прадстаўляе адну з асноўных перашкод на шляху стварэння квантавых працэсараў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара і іншых квантава-інфармацыйных прыладаў (квантавага паўторніка, квантавай памяці) на аснове адзіночных цэнтраў «азот-вакансія» (NV-цэнтраў) у алмазе. Пад яго кіраўніцтвам створана першая ў СНД валаконна-аптычная сістэма квантавай крыптаграфіі, якая ажыццяўляе квантавы размеркаванне ключа на адлегласць да дзесяці кіламетраў на аснове генерацыі, квантавага кадавання ў часовыя інтэрвалы, перасылкі і рэгістрацыі квантавых бітаў ў выглядзе аднафатонных імпульсаў.

Аўтар больш за 460 навуковых прац, у т. ч. 4 манаграфій.

Асноўныя працыПравіць

  • Квантовая оптика. Поля и их детектирование. Минск, 1990.
  • Квантовая информация // УФН. 1999. Т. 169, № 5.
  • Quanta and information // Progress in Optics. 2001. Vol. 42.
  • Quantum Communication and Security. Gdansk, 2006.
  • Квантовая криптография: идеи и практика. Минск, 2007.

УзнагародыПравіць

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982 г.) за цыкл артыкулаў «Квантавая тэорыя рэзананснага рассейвання лазернага выпраменьвання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002 г.) за цыкл прац «Квантавая электрадынаміка і кагерэнтныя ядзерныя працэсы ў асяроддзі: квантавая і ядзерная оптыка».

Медаль Францыска Скарыны (2014)[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць