Сярэдняе (возера, Талачынскі раён)

возера ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сярэдняе возера)

Сярэ́дняе во́зера[3][4] — возера ў Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Еленка (прыток Бабра), за 25 км на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 2 км на ўсход ад вёскі Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву.

Сярэдняе
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 193,6[1] м
Даўжыня 0,68 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,27 км²
Аб’ём 0,00057[2] км³
Даўжыня берагавой лініі 1,95 (2,01[2]) км
Найбольшая глыбіня 5[2] м
Сярэдняя глыбіня 2,12[2] м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сярэдняе (Беларусь)
Сярэдняе
Сярэдняе
Сярэдняе (Віцебская вобласць)
Сярэдняе
Сярэдняе
Map

Плошча паверхні возера 0,27 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 (2,01[2]) км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 2,12 м[2]. Аб’ём вады ў возеры 0,57 млн м³[2]. Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў плошчай 0,1 (0,4[2]) га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць