Сёмы Прэм’ер Тузін

сёмы выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў»

«Сёмы Прэм’ер Тузін» ― сёмы выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў» з найлепшымі песнямі 2014 музычнага года.

Сёмы Прэм’ер Тузін
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску 10 снежня 2014
Жанр рок-н-рол, фолк-музыка, рок-музыка, інды-рок, рэп, поп-музыка і арт-рок

Гісторыя стварэння

правіць

Складанка была падрыхтавана музычным інтэрнэт-парталам Tuzin.fm па выніках хіт-параду ў 2014 музычным годзе. Падвядзенню вынікаў году спрыяла экспэртная рада з кіраўнікоў і прадстаўнікоў беларускіх клубаў: Андрэй Старцаў («Re:Public», Мінск), Гарык Аганджанян («Чердачок», Віцебск), Андрэй Лазук («Графіці», Мінск), Яўген Агапаў («TNT Rock Club», Мінск), Уладзімір Кубышкін («Tarantino», Мінск). Сёмы па ліку «Прэм’ер Тузін» выйшаў пасля перапынку ў тры гады ад выдання шостага. Разглядалася магчымасць выдання гэтай справаздачнай складанкі на USB-флэшцы ў CD-боксе, каб гэтым канстатаваць адыход ад CD-фармату. Але прэзентацыя адбылася толькі ў фармаце інтэрнэт-рэлізу.[1]

Спіс песень

правіць
НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Кацярынка маладая» (Песняры)Вячаслаў ШарапаўРаман Козыраў  
2. «Полымя» (Майтай)Андрэй ДзяркоўАндрэй Дзяркоў  
3. «Сьнежань» (Landau feat. Zolki Band)f.s.t.Landau  
4. «Пачакай» (Pauline)Паліна ЦімохінаПаліна Цімохіна  
5. «Не засынай» (Naviband)Арцём Лук’яненка і Ксенія ЖукАрцём Лук’яненка і Ксенія Жук  
6. «Неба» (BosaeSonca)Анатоль СысАлеся Ката-Зайцава  
7. «Тацяна» (ZnaROCK feat. Вожык)ВожыкВожык і ZnaROCK  
8. «Наскрозь» (Akute)Раман ЖыгараўAkute  
9. «Ave Maria» (Стары Ольса)народныя (пераклад на беларускую Змітра Сасноўскага)народная  
10. «Ціхі акіян» (Haina)Ілля ПаплёўкаHaina  
11. «Гуантанама» (Nizkiz)Аляксандр ІльінNizkiz  
12. «Насыпаць горы» (TonqiXod)Уладзь ЛянкевічTonqiXod  

Зноскі

правіць

Спасылкі

правіць