Шосты Прэм’ер Тузін

беларуская кампіляцыя

«Шосты Прэм’ер Тузін» — беларуская кампіляцыя, выдадзеная кампаніяй «Vigma» на CD. Уяўляе сабой 12 лепшых песень хіт-параду інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», складзеных рэдакцыяй па выніках 2011 музычнага года[1]. Імпрэза з нагоды выхаду кампіляцыі была зладжана 16 верасня 2011 года ў мінскім клубе «руск.: Граффити»[2].

Шосты Прэм’ер Тузін
Вокладка альбома «Шосты Прэм’ер Тузін» ()
музычны альбом розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску 2011
Запісаны 2011
Жанр рок-музыка
Працягласць 49 хв.
Прадзюсар Сяргей Будкін
Мова песень беларуская
Лэйбл Vigma
Храналогія розныя выканаўцы[d]
Прэм’ер Тузін 2009
(2009)
Шосты Прэм’ер ТузінСёмы Прэм’ер Тузін
(2014)

Спіс кампазіцый

правіць
Назва Працягласць
1. «Прамяні pt. 2» (Akute) 4:31
2. «Засуха» (Жнюв) 4:37
3. «Усё будзе добра» (PANaNieba feat. Караліна Хімэнэс) 4:04
4. «У баі» (Naka feat. Вайцюшкевіч) 3:58
5. «Якое завецца» (Miascovyja) 3:19
6. «Крылы» (Рокаш) 4:05
7. «Я эма, мама» (ZnaROCK) 3:57
8. «Ленін» (Neuro Dubel) 3:11
9. «Месца пакуты» (Фіолет) 3:34
10. «Сланечнікі» (Ilo&Friends) 4:19
11. «Краіна белая» (Цукерка) 4:43
12. «Грай» (Ляпіс Трубяцкі) 4:11
49:01

Экспертны савет

правіць

Вынікі падводзілі запрошаныя эксперты ў складзе:

Дадатковая інфармацыя

правіць

Праект падтрыманы грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Мастэрынг выдання ажыццяўляўся студыяй «ОСМОС», афармленне — студыяй «АДЛІГА». CD ўтрымлівае бонус у выглядзе 30 дадатковых песень у фармаце MP3.

Зноскі

  1. Будкін, Сяргей. Шосты Прэм’ер-Тузін, Вігма, 2011 . Будзьма беларусамі! (27 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  2. Александров, Алексей. Из потока новостей (руск.). Белорусы и рынок (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.

Спасылкі

правіць