Сільві́н[1] — мінерал, хларыд калію, КCl.

Сільвін
Mineral Silvina GDFL105.jpg
Формула КCl
Цвёрдасць 2
Шчыльнасць 2 г/см³
Паштовая марка Беларусі

Складаецца з кубічных крышталёў. Бясколерны або малочна-белы, з прымесямі гематыту — жоўта-чырвона-ружаватых адценняў. Цвёрдасць 2, шчыльнасць 2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае горка-салёны смак.

Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Разам з галітам, карналітам і іншымі ўтварае сільвініт — асноўную сыравіну, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні. Радовішчы ў асадкавых горных пародах. Вялікія радовішчы маюць Беларусь, Канада, Германія, Расія, ЗША.

На тэрыторыі Беларусі паклады сільвініту вядомы на Прыпяцкім прагіне. Распрацоўваецца Старобінскае радовішча ў Салігорскім раёне.

Зноскі

ЛітаратураПравіць