Сіма Матавуль (сербск.: Симо Матавуљ/Simo Matavulj; 14 верасня 1852, Шыбенік — 20 лютага 1908, Бялград) — сербскі пісьменнік-рэаліст. Аўтар апавяданняў з жыцця Далмацыі, Чарнагорыі і Бялграду, а таксама двух раманаў — «Bakonja fra Brne» і «Uskok».

Сіма Матавуль
Симо Матавуљ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 верасня 1852(1852-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1908(1908-02-20)[2] (55 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Аўстра-Венгрыя Аўстра-Венгрыя
Каралеўства Сербія Каралеўства Сербія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў сербская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля навучання ў Шыбеніку і Задары настаўнічае па далмацкіх вёсках і ў Херцаг-Нові. У 1881 годзе пераяжджае ў Чарнагорыю. Некалькі месяцаў правёў у Парыжы. Потым перасяляецца ў Сербію, дзе выкладае ў гімназіі і чыноўнічае. У Бялградзе правёў рэшту жыцця. Быў сябрам Сербскай каралеўскай акадэміі.

Аўтар каля сямідзесяці апавяданняў і навел, двух раманаў і некалькіх тамоў падарожных нататак, успамінаў і літаратурных артыкулаў рознага зместу. Самы значны яго твор такога кшталту — «Биљешке једног писца». Напісаў дзве драмы — «3авјет» і «На слави». Займаўся перакладам, перадусім з французскай.

Матавуль пачаў пісаць у сталым узросце. Быў адным з самых адукаваных еўрапейскіх пісьменнікаў. Цікавіўся філасофіяй і гісторыяй.

Да з’яўлення Сімы Матавуля ў сербскай літаратуры пераважалі рускія, венгерскія і нямецкія літаратурныя ўплывы. З ім пачынае адчувацца раманскі ўплыў, перш за ўсё французскі.

Як празаік вылучаецца вострым і цвярозым светабачаннем, здольнасцю заўважаць характэрныя рысы персанажаў і сітуацый.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Simo Matavulj // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.