Сімяонаўская царква (Кажан-Гарадок)

Сімяонаўская царква, Капліца могілкавая — праваслаўны храм у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Сімяонаўская царква
52°12′30,77″ пн. ш. 27°00′58,17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Кажан-Гарадок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 19 ст.
Map

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва[1].

Архітэктура правіць

Твор народна-этнаграфічнага дойлідства. Першапачаткова 4-сценны зруб быў накрыты чаротавым вальмавым дахам з драўляным крыжам на вільчыку. Фасады расчлянёны лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер правіць

У інтэр'еры драўляны разны ківорый, выкананы Іосіфам Астапчыкам пасля 1818 г., абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя Казанская», «Маці Божая з Эмануілам і св. Мікалай», «Святы Пётр», «Святы Павел», «Мікалай Цудатворац».

Зноскі

  1. Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII — XIX стст. Мн., 1978. с. 89

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк 58.

Спасылкі правіць