Сіпы[1] (Gyps) — род буйных драпежных птушак сямейства ястрабіныя атр. сокалападобныя, шырока распаўсюджаных у цёплым клімаце ўсходняга паўшар'я. Маюць вонкавае падабенства з амерыканскімі грыфамі, аднак гэтыя дзве групы птушак блізкімі сваякамі не з'яўляюцца. Тыповыя падальнікі, вылучаюцца пераважна цёмным апярэннем, голай галавой (многія — голай шыяй), доўгімі і шырокімі крыламі. Здабычу знаходзяць выключна з дапамогай зроку (у адрозненні ад грыфаў, якія маюць добры нюх). Маюць магутную дзюбу, але слабыя ногі, няздольныя пераносіць здабычу. Характэрная анатамічная асаблівасць — вялікі аб'ём валля і страўніка для спажывання вялікай колькасці ежы.