Святлана Аляксандраўна Салодкая
Святлана Аляксандраўна Салодкая (нар. 7 снежня 1958, в. Дудзічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1990). Жонка У. І. Салодкага. Лаўрэат міжнароднага фестывалю ў Паўночнай Карэі (г. Пхеньян, 1992).
Святлана Аляксандраўна Салодкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 снежня 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Муж | Уладзімір Іванавіч Салодкі |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Пеўчы голас | сапрана |
Узнагароды |
Заслужаны артыст Беларусі (1990) |
Гісторыя правіць
Скончыла ў 1978 годзе Баранавіцкае музычнае вучылішча. З 1978 года — салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, з 1985 года — ансамбля народнай музыкі «Свята» і Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, адначасова спявае ў дуэце з У. І. Салодкім, захоўваючы арыгінальную народную манеру выканання. З 1994 года — адна са стваральніц і салістка ансамбля народнай песні «Вяселле».
Творчасць правіць
Валодае яркім голасам сакавітага тэмбру, выкананню уласцівы выразнасць, задушэўнасць. У рэпертуары пададзеныя ў рэгіянальных традыцыях спеваў беларускай народнай песні, у т. л. «Пасею гурочкі», «Грачанікі», «А й на дварэ дробен дождж ідзе» (вясельная). Сярод беларускіх народных песень, выкананых у дуэце, «Цячэ вада ў ярок», «Ой, хадзім, хадзімо», «Із-за лісу-гаю вода прыбувае».
Пра Салодкую і яе мужа зняты кінафільм.
Зноскі
Літаратура правіць
- Салодкая Святлана Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).