Станіслаў Дзмітрыевіч Дзяканаў
Станіслаў Дзмітрыевіч Дзя́канаў (27 сакавіка 1932, г. Бранск, РСФСР — 2002) — беларускі мастак.
Станіслаў Дзмітрыевіч Дзяканаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2002 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, пейзаж, нацюрморт і гістарычны жывапіс |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1957 годзе мастацкую студыю ў Курску. У 1957—1970-я гады жыў і выкладаў у Бранску, пасля ў Гомелі[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года.
Памёр у 2002 годзе. Пасля смерці яго жонка Лія Гаўрылаўна перадала большую частку яго работ найбуйнейшым музеям Беларусі[2].
Творчасць
правіцьСярод твораў на гістарычную тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць беларускай зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—1997). Піша нацюрморты.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дзяканаў Станіслаў Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).