Самуіл Захаравіч Слонім
Самуіл Захаравіч Слонім (30 верасня 1888, Сянно, Магілёўская губерня, цяпер Віцебская вобласць — 31 кастрычніка 1937, НКУС, Менск) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі.
Самуіл Захаравіч Слонім | |
---|---|
Род дзейнасці | эканаміст |
Дата нараджэння | 30 верасня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1937 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьЗ купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1905—1917 гадах член партыі меншавікоў. У 1920 годзе ўступіў ва УКП(б). У 1920-х гадах — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1926—1928 гадах — намеснік дырэктара) і Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, у 1928—1930 гадах — намеснік наркама асветы БССР, у 1930—1936 гадах — дырэктар Навукова-даследчага інстытута прамысловасці БССР. Пражываў у кватэры № 44 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.
Арыштаваны 29 жніўня 1936 года ва ўласнай кватэры. 5 кастрычніка 1936 года асобай нарадай пры НКУС асуджаны за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць, антысавецкую агітацыю і сувязь з польскай разведкай» да 5 гадоў ППК. 30 кастрычніка 1937 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР справа Слоніма была перагледжана, а ён прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 11 жніўня 1956 года. Асабовая справа С. № 7100-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
Літаратура
правіць- СЛОНІМ Самуіл Захаравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.