Табернакль
Табернакль (ад лац.: Tabernaculum - шацёр) — у каталіцкіх храмах збудаванне для захоўвання прадметаў рэлігійнага пакланення, часта багата аздобленае (разьбой, скульптурнымі выявамі). Яго правобразам з'яўляецца Скінія з Каўчэгам Запавету.
- Табернакль ў многіх еўрапейскіх мовах - уласна сам куфар са Святымі Дарамі, у праваслаўнай царкве называецца даразахавальніцай.
- Табернакль ў архітэктуры - характэрная пераважна для гатычнага царкоўнага дойлідства вежападобная адкрытая прыбудова або архітэктурна аформленая ніша, прызначаная для размяшчэння статуй.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Табернакль