Такла-Макан

Та́кла-Мака́н (уйг.: تەكلىماكان قۇملۇقى) — пустыня на захадзе Кітая, у цэнтральнай частцы Кашгарскай раўніны; адна з самых буйных пясчаных пустынь свету. Плошча 337 тыс. км². Даўжыня з захаду на ўсход больш за 1000 км, шырыня да 400 км.

Такла-Макан?
кіт.: 塔克拉瑪干沙漠
уйг.: تەكلىماكان قۇملۇقى
кіт.: 塔克拉玛干沙漠
Taklamakan-d43.jpg
38°53′28″ пн. ш. 82°10′40″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ПрыродаПравіць

Пераважаюць вышыні 800—1300 м, найбольшая вышыня 1664 м (г. Чонгтаг). Большая частка тэрыторыі ўкрыта пяскамі (месцамі магутнасцю да 300 м). Характэрны барханы, дзюны, замацаваныя ўзгоркі, на ўскраінах гліністыя ўчасткі з саланчакамі. Такла-Макан з захаду і поўначы агінае рака Тарым, у вільготныя гады перасякае рака Хатан. Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Ападкаў да 100 мм за год. Моцныя вятры, пясчаныя буры. Большая частка паверхні без расліннага покрыва. У вільготных месцах — тамарыск, салянкі, сялітранкі, па далінах рэк — рэшткі тугайных таполевых лясоў, рэдкія аазісы.

ЛітаратураПравіць