Тамара Сяргееўна Узунава

артыстка балета

Тамара Сяргееўна Узунава (21 лістапада 1906, Мінск — 29 ліпеня 1983) — беларуская артыстка балета.

Тамара Сяргееўна Узунава
Дата нараджэння 21 лістапада 1906(1906-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1983(1983-07-29) (76 гадоў)
Прафесія балерына
Тэатр
Член у

Біяграфія правіць

У 19211922 гадах вучылася ў харэаграфічнай студыі БДТ у К. Алексютовіча.

У 19231930 артыстка балета ў БДТ-1, у 1930—1933 гадах — Дзяржэстрады, у 19331959 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 19341937 педагог балетнай школы пры тэатры, у 19401941— харэаграфічнага аддзялення тэатральнага вучылішча.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў складзе франтавых канцэртных брыгад разам з Дорай Кроз, Верай Мальковай, Ісідарам Балоціным, Ларысай Александроўскай, піяністам Сямёнам Талкачовым, артыстамі балета Юліяй Хіраска, Сямёнам Дрэчынам і Аляксандрай Нікалаевай.[1]

З 1960 года выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць правіць

Танцоўшчыца характарнага плана. Яе выкананню былі ўласцівыя моцны тэмперамент, драматызм. Выконвала танцы ў оперных і балетных спектаклях, у т. л. хабанеру і іспанскі танец у «Дон Кіхоце» Л. Мінкуса, усходні танец у «Бахчысарайскім фантане» Б. Асаф’ева, мазурку ў оперы «Іван Сусанін» М. Глінкі, лезгінку ў «Дэмане» А. Рубінштэйна і інш. Аддавала значную ўвагу развіццю і папулярызацыі беларускага народнага танца.

Зноскі

  1. Усе чакалі, калі ўсталюецца цішыня… Успаміны Веры Кроз (КіМ, № 19 (939) 08.05.2010 — 14.05.2010 г.)

Літаратура правіць