Тарас Максімавіч Сянчук

беларускі архітэктар

Тарас Максімавіч Сянчук (26 лютага 1905, с. Дукора, Мінская губерня — 1959) — беларускі архітэктар.

Тарас Максімавіч Сянчук
Дата нараджэння 26 лютага 1905(1905-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 1959
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1926 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1935 годзе Азербайджанскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Сельгаспраекце Наркамзема Азербайджанскай ССР, галоўным архітэктарам Стаўрапаля, з 1947 па 1956 г. — начальнікам аддзела па справах будаўніцтва і архітэктуры Стаўрапольскага крайвыканкама, з 1956 па 1959 г. — Мінскага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Член КПСС з 1942 года.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: абласная бальніца ў Сцепанакерце Азербайджанскай ССР (1935), галоўны ўваход у парк культуры і адпачынку (1940), праект планіроўкі загараднага парку (1940, у аўтарскім калектыве) у Стаўрапалі.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

Літаратура

правіць