Тара (прыток Іртыша)

рака ў Омскай і Новасібірскай абласцях Расіі

Та́ра[1] (руск.: Та́ра) — рака ў Заходняй Сібіры, у Новасібірскай і Омскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Іртыш (басейн ракі Об).

Тара
руск. Тара
Рака Тара, Новасібірская вобласць
Рака Тара, Новасібірская вобласць
Характарыстыка
Даўжыня
  • 806 км
Басейн 18 300 км²
Расход вады 39,1 м³/с (каля гарадскога пасёлка Мурамцава)
Вадацёк
Выток Васюганскія балоты[d]
 • Месцазнаходжанне Васюганская раўніна
 • Каардынаты 56°51′15″ пн. ш. 79°27′54″ у. д.HGЯO
Вусце Іртыш
 • Вышыня 57 м
 • Каардынаты 56°41′30″ пн. ш. 74°36′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Іртыш → Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіёны Новасібірская вобласць, Омская вобласць
Раёны Северны раён, Кыштаўскі раён, Бальшарэчанскі раён, Мурамцаўскі раён, Тарскі раён
Код у ДВР 14010100312115300005433
physical
Тара (прыток Іртыша)
Тара (прыток Іртыша)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 806 км, плошча вадазбору 18 300 км². Выток знаходзіцца ў Новасібірскай вобласці на Васюганскай раўніне. Рэчышча Тары звілістае. Сілкаванне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход вады за 108 км ад вусця 40,8 м³/с (у вусці 47 м³/с, аб’ём сцёку 1,483 км³/год[2]). Найбуйнейшыя прытокі — Іча, Верхняя Тунгуска, Ніжняя Тунгуска, Бергамак (усе правыя). У суровыя зімы на перакатах рака перамярзае. Суднаходная на 365 км ад вусця да сяла Кыштоўка[3].

На рацэ размешчаны сяло Кыштоўка і пасёлак Мурамцава.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Та́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 420. — 538 с. — 100 000 экз.
  • Та́ра // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 470. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Та́ра // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 662. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі правіць