Васюганская раўніна

Васюга́нская раўніна, Васюга́нне[1] (руск.: Васюганская равнина, Васюганье) — раўніна ў Расіі, у Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Омскай, Томскай і Новасібірскай абласцей, частка Заходне-Сібірскай раўніны.

Васюганская раўніна
руск.: Васюганская равнина
У верхнім цячэнні ракі Васюган
Каардынаты: 57° пн. ш. 79° у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія
Вышыня над узроўнем мора да 166 м
Працягласць з поўначы на поўдзень да 400 км
Працягласць з захаду на ўсход больш за 500 км
Рэкі Вялікі Юган, Васюган
physical
Васюганская раўніна
Васюганская раўніна
physical
Васюганская раўніна
Васюганская раўніна

Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у міжрэччы рэк Іртыш і Об. У паўднёвай частцы пераходзіць у Барабінскую нізіну. Працягваецца ў напрамку з захаду на ўсход больш чым на 500 км, з поўначы на поўдзень — каля 400 км[2]. Уяўляе з сябе раўніну плоскай і спадзіста-хвалістай паверхняй з пераважаючымі вышынямі 100—150 м. Найбольшая вышыня ў вярхоўях ракі Ом у Васюганскіх балотах дасягае 166 м. У паўднёвай частцы рэльеф пакаты, перарэзаны далінамі рэк. Складзена з мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў.

Больш за 60 % плошчы раўніны займаюць балоты[3]. На схілах — ялова-піхтава-кедравая тайга і асінава-бярозавыя лясы. Клімат кантынентальны[2]. Тэмпература паветра ў зімовы перыяд −19—21 °C (часам да −50—53 °C), у ліпені 17—18 °C[3]. За год выпадае каля 500 мм ападкаў[3].

Асноўныя рэкі: Вялікі Юган, Васюган, Тара. На Васюганскіх балотах знаходзіцца выток ракі Ом.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць