Таццяна Мікалаеўна Яцук

Таццяна Мікалаеўна Яцук (нар. 19 сакавіка 1963, Радагошча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларуская пісьменніца і выкладчыца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Купалаўскія зоры» (Баранавічы). Лаўрэат гродзенскага IV абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі ў намінацыі «Паэзія» за кнігу «Зоркі ў прыполе».

Таццяна Мікалаеўна Яцук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 сакавіка 1963(1963-03-19) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, настаўніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў вёсцы Радагошча на Навагрудчыне. Настаўнікі ў школе звярталі ўвагу на яе здольнасці да мовы, літаратуры.

Пачала цікавіцца літаратурай. Друкавалася ў «Піянеры Беларусі», «Чырвонай змене», раённай газеце. Калі прыйшоў час выбіраць, на які факультэт БДУ паступаць, мела добры стос публікацый. Паступіла на філалогію. Уступны экзамен у яе прымала Таццяна Шамякіна.

На філфаку была членам літаб’яднання «Узлёт», якім кіраваў Алег Лойка, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі. Сярод яе педагогаў былі Таццяна Шамякіна, Ніл Гілевіч, Любоў Тарасюк, Вячаслаў Рагойша.

Цяпер кіруе літаб’яднаннем «Купальскія зоры» ў горадзе Баранавічы, дзе жыве. Яно заснавана пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. У 2022 годзе стала лаўрэатам прэстыжнага літаратурнага спаборніцтва Гродзеншчыны — IV абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі ў намінацыі «Паэзія» за кнігу «Зоркі ў прыполе».

На яе паэзію паўплывалі розныя творцы. Перш за ўсё гэта Адам Міцкевіч. Таксама Валянцін Таўлай, з яго творчасцю яна добра знаёмая. Захапляецца прозай Янкі Брыля. Вядомы літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік, настаўнік з Валеўскай сярэдняй школы Уладзімір Урбановіч, паэтка Данута Бічэль-Загнетава — аказалі ўплыў.

Выкладае беларускую мову і літаратуру 38 гадоў, 33 з іх — у школе № 4 горада Баранавічы.

Творы правіць

Выдала дзесяць зборнікаў паэзіі, з іх дзевяць на беларускай мове.

  • Алфавітная музыка слоў
  • Споведзь чыстаму лісту
  • Бліскавіцы над Свіцяззю
  • Зоркі ў прыполе
  • Прыгоды лесавічка Імшарыка і яго сяброў
  • З паклонам да сонейка

Сям’я правіць

Муж — Анатоль. Двое сыноў — Яўген і Арцём. Мае двух унукаў і ўнучку.

Спасылкі правіць